Знайсці
01.11.2019 / 18:3914РусŁacБел

Ермаловіч: Беларусі трэба знайсці сваю хуткасць рэформы дзяржсектара

Улічваючы вопыт іншых краін у рэфармаванні дзяржаўнага сектара, Беларусі трэба знайсці сваю хуткасць правядзення падобнай рэформы, якая дасць магчымасць дасягнуць галоўнай мэты — павышэння дабрабыту дзяржсектара. Такое меркаванне выказаў міністр фінансаў Максім Ермаловіч падчас «Кастрычніцкага эканамічнага форуму», перадае БелТА.

Агулам, адзначыў міністр, размовы аб эфектыўнасці або неэфектыўнасці дзяржаўнага сектара сёння моцна перабольшаныя. Новыя выклікі перад эканамічнымі сістэмамі паўстаюць не толькі ў Беларусі, гэта адбываецца ва ўсіх краінах свету. І на першае месца тут выходзіць нястача працоўнай сілы. У гэтай сувязі асноўная задача ў рамках эканамічнай сістэмы — рабіць гэтымі меншымі працоўнымі рэсурсамі большы ВУП. Для гэтага патрэбныя новыя тэхналогіі, інвестыцыі, лічыць Максім Ермаловіч.

Паводле яго слоў, для вырашэння гэтай задачы і выбудоўваецца рэформа дзяржаўных прадпрыемстваў. Кіраўнік Мінфіна лічыць, што можна спадзявацца на тое, што будзе прыходзіць стратэгічны інвестар ў традыцыйныя для краіны галіны і прыўносіць тэхналогіі.

Але для таго, каб інвестар прыйшоў, патрэбна адпаведнае рынкавае асяроддзе, сістэма заканадаўства, падаткаабкладання, а таксама шэраг іншых фактараў.

«Мы бачым прыклады іншых краін, якія ішлі хутчэйшымі тэмпамі і ў працэсах прыватызацыі дзяржуласнасці, і ў працэсах лібералізацыі ўнутранага заканадаўства. Ёсць і плюсы ў гэтай хуткай рэформе, ёсць і мінусы. Мы павінны знайсці сваю камфортную хуткасць гэтых рэформаў, каб забяспечыць тое, дзеля чаго працуем — павышэнне дабрабыту дзяржсектара», — сказаў Ермаловіч.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера