Знайсці
01.11.2019 / 17:328РусŁacБел

Сведка па справе рэйса MH17 Цэмах: Мне прапаноўвалі домік у Галандыі

Былы камандзір аднаго з падраздзяленняў СПА так званай «ДНР» Уладзімір Цэмах, які з'яўляецца адным са сведкаў па справе аб гібелі рэйса MH17 над Данбасам, распавёў пра допыт еўрапейскімі следчымі падчас яго ўтрымання пад вартай ва Украіне, перадае РИА Новости.

Паводле яго слоў, першы допыт праводзілі супрацоўнікі СБУ і Генпракуратуры Украіны, другі — прадстаўнікі праваахоўных органаў Аўстраліі і Нідэрландаў. Цэмах сцвярджае, што ў Генпракуратуры папярэдзілі яго, што яму толькі пажыццёвае свеціць, але шмат што будзе залежаць ад таго, што ён раскажа следчым з Еўропы.

«Прапаноўвалі праграму абароны сведкі, прапаноўвалі грамадзянства, хатку ў Галандыі чамусьці. Чаму не ў Аўстраліі — вось гэта мяне здзівіла. Я таргавацца не стаў», — сказаў Цэмах.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера