Знайсці
01.11.2019 / 15:2514РусŁacБел

Меркель не ўстала падчас выканання гімна ў Індыі

Канцлер Нямеччыны Ангела Меркель не ўстала падчас выканання нацыянальнага гімна ў ходзе свайго знаходжання ў Індыі.

Як адзначаецца, нямецкага лідара суправадзілі з ганаровай вартай на мерапрыемства, дзе патрэбна было ускласці кветкі на помнік змагара за незалежнасць Індыі Махатмы Гандзі.

Канцлер сядзела на крэсле на пастаменце падчас гучання нацыянальных гімнаў Індыі і ФРГ. Па пратаколе палітык павінна была ўстаць.

Прадстаўнік індыйскага МЗС у далейшым паведаміў журналістам, што памочнікі Меркель загадзя папрасілі правесці цырымонію падобным чынам.

«На жаль, спадарыню Меркель турбуюць праблемы са здароўем», — гаворыцца ў паведамленні.

Упершыню грамадскасць звярнула ўвагі на недамаганні канцлера Нямеччыны ў чэрвені, калі ёй некалькі разоў стала блага на публіцы.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера