Даслаць навіну
Знайсці
01.11.2019 / 15:19 7

«Здымаў пасля дэбатаў з Рымашэўскім, там кімано стылю Бруса Лі»: Марзалюк расказаў пра свой кліп

Інтэрнэт рве перадвыбарчы кліп Ігара Марзалюка.

Чытайце: Такога вы яшчэ не бачылі: Ігар Марзалюк запісаў дзёрзкі шансон у кімано. Але па-руску ВІДЭА

Марзалюк расказаў «Нашай Ніве» пра абставіны стварэння гэтага шэдэўра. 

Павялічыць выяву

НН: Што гэта за жанр такі? Хто аўтар словаў? 

Ігар Марзалюк: Я не выкшталтонец такі, каб сказаць, што за жанр. А тэкст і музыка не мае, хаця я і пішу вершы — гэта ўсё мой сябра, мая давераная асоба. Ён ветэран вайны ў Афганістане, прафесійны музыка. Мы селі з ім і зрабілі ўсё, толькі рэжысура мая. І ўсё зроблена задарма, тут нуль капеек, нямі ні адміністрацыйнага ні дзяржаўнага рэсурсу. У ягонай кватэры рабілі.

НН: Як прыйшла ідэя? 

Ігар Марзалюк: Ідэя была даўно, але запісвалі яго пасля дэбатаў з Віталём Рымашэўскім. Той ужо пахваліўся, што падарыў мне хусцінку. Дык вось — глядзіце ўсе «Беларусь 3» 4 лістапада ў 19:15 (гэтыя дэбаты ўбачаць толькі жыхары Магілёўшчыны — «НН»). Рымашэўскі там не адказаў ні на адно пытанне! І яму толькі і заставалася, што памахаць хусцінкай. У Беларусі некалі казалі пра людзей, у маральных якасцях якіх сумняваліся, што гэта — выспятак Бога, а тут яшчэ прасцей: спадар Рымашэўскі — гэта выспятак Фядуты.

Таму заклікаю ўсіх паглядзець у эфіры тыя дэбаты! І ў кліпе я хацеў паказаць усім спадарам кшталту таго, што махаў мне хусціначкай, што я ніколі не спыняўся перад перашкодамі і дасягаў мэтаў, якія сабе ставіў. Я сыходжу з пазіцый, што не ў сіле Бог, а ў праўдзе. Я прайду праз усе выпрабаванні годна і сумленна, я нармальны мужчына, які можа трымаць удар і наносіць!

НН: А што гэта за кімано на вас? 

Ігар Марзалюк: Гэта кімано для заняткаў кунг-фу. Я шмат год займаўся самба і дзюдо прафесійна, на спаборніцтвах выступаў. У часы, калі было забаронена, займаўся каратэ, потым армейскім рукапашным боем, а цяпер практыкую яго і він-чун кунг-фу. На мне была апранаха, звязаная з базавым стылем Бруса Лі. Але мы ў Магілёве практыкуем паўднёва-в'етнамскі варыянт, вельмі класная рэч. Зала — магілёўская, а кідкі, што вы бачылі — гэта дзюдаісцкая класіка. 

Арцём Гарбацэвіч

1
a.hto.tam.idze / адказаць
01.11.2019 / 17:39
здымаў і плакаў :~~(
1
Свободный / адказаць
01.11.2019 / 17:39
Когда падсл от броска слезки не текли?
0
Мірон / адказаць
01.11.2019 / 19:14
Калі я добра заглядзеў эмблему, то гэта школа майстра Ана з Сайгону. Майстра Ан Брюса Лі на вочы не бачыў і ў яго не вучыўся, вядома. Як я пісаў на другім трэку, Сайгон горад маленькі, там людзі адзін аднаго добра ведаюць і ведаюць хто ў каго і калі вучыўся. А, бач, і да Магілёва дабралася школа.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30