Латвія гатова садзейнічаць умацаванню адносін Беларусі і Еўрасаюза
pixabay.com
Гаворка пра гэта ішла сёння на сустрэчы старшыні Савета Рэспублікі Міхаіла Мясніковіча з паслом Латвіі ў Беларусі Эйнарсам Семанісам, паведамляе прэс-служба верхняй палаты
Эйнарс Семаніс на перамовах з беларускім спікерам яшчэ раз пацвердзіў зацікаўленасць Латвіі ў развіцці адносін паміж Беларуссю і ЕС. «Мы гатовыя працаваць над тым, каб яны паглыбляліся», — заявіў пасол.
Ён падкрэсліў, што супрацоўніцтва дзвюх краін заснавана на даверы і прынцыпах добрасуседства. «Развіваецца палітычны дыялог, пашыраюцца міжпарламенцкія сувязі — гэта тыя вынікі, якія трэба памнажаць», - перакананы Семаніс.
У час сустрэчы адзначалася, што актывізацыі двухбаковых адносін будзе садзейнічаць візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Латвію, які цяпер прапрацоўваецца.