Знайсці
01.11.2019 / 12:481РусŁacБел

Сабаленка і Мертэнс прайгралі другі матч на выніковым турніры, але шанцы на паўфінал засталіся

Беларуска Арына Сабаленка ў пары з бельгійкай Эліс Мертэнс прайгралі ў трэцім матчы групавога раўнда на выніковым парным турніры ў кітайскім Шэньчжэне. Дзяўчаты на супертайбрэйку саступілі венгерцы Цімеа Бабаш і францужанцы Крысціне Младэнавіч 4:6, 6:2, 5:10.

Сабаленка і Мертэнс, які на турніры выйгралі ў адным, а ў двух прайгралі, яшчэ захоўваюць шанцы на выхад у паўфінал.

Калі ў другім паядынку «чырвонай групы» тайваньскі тандэм Чань Лаціша / Чань Хаачын абыграюць у дзвюх партыях немку Ханну-Лену Грэнефельд і галандку Дэмі Схюрс, то ў плэй-оф выйдуць Сабаленка і Мертэнс, удакладняе Прэсбол.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера