Знайсці
01.11.2019 / 12:3435РусŁacБел

Джэніфер Мур: Цяпер мяч на вашым баку. Мы чакаем ад Беларусі рэформаў

Пра гэта часовы павераны ў справах ЗША заявіла на Кастрычніцкім эканамічным форуме ў Мінску, піша Радыё Свабода.

Выступаючы на форуме, Джэніфер Мур сказала, што Беларусь цяпер на скрыжаванні.

«Шчыра кажучы, некаторыя пабойваюцца і з асцярожнасцю глядзяць на інтэграцыю паміж Беларуссю і Расіяй: якія вынікі гэта будзе мець, у тым ліку, што да беларускага суверэнітэту і эканамічнага развіцця.

Канечне, ёсць шмат дэзынфармацыі, і недахоп транспарэнтнасці, і нявызначанасць. Аднак перамовы Беларусі і Расіі не павінны адцягваць увагу ад разумення істотнага. Трэба вызначыць унутраныя рэзервы эканамічнага росту і адыйсці ад эканомікі, якая грунтуецца на залежнасці і экспарце, арыентавацца на спажыўца.

Неабходна ўраўняць умовы як для ўнутраных, так і замежных інвестараў. Канечне, гэта даволі складана, і ёсць неабходнасьць правядзення рэформаў. Беларусь, такім чынам, павінна думаць, як пабудаваць моцны і актыўны сярэдні клас», — перакананая Джэніфэр Мур.

Джэніфэр Мур высока ацаніла беларускі Дэкрэт аб лічбавай эканоміцы, назваўшы яго «цудоўнай ідэяй». Аднак, на яе думку, каб дасягнуць вынікаў, патрабуюцца «даволі разумныя структурныя рэформы».

Другім выклікам Джэніфер Мур назвала інвестыцыі ў Беларусь. Адзначыла яна і важнасць уступлення краіны ва СГА.

Другім выклікам Джэніфэр Мур назвала інвэстыцыі ў Беларусь. Адзначыла яна і важнасьць уступленьня краіны ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю.

«Беларускаму экспарту будзе лягчэй выходзіць на міжнародны рынак. Будзе магчымасьць вырабу больш канкурэнтнай прадукцыі, зьменшацца бар’еры, тарыфы і квоты. Ад СГА Беларусь атрымае абарону», — кажа Джэніфэр Мур.

Яна таксама адзначыла, што Беларусь апошнія два гады актыўна супрацоўнічае са Злучанымі Штатамі, з іншымі партнёрамі.

«Цяпер, скажам так, мяч на вашым баку. І мы чакаем, што і далей будуць зроблены крокі ў актывізацыі рэформаў.

Улічваючы камуністычнае мінулае і пэўную спадчыннасць, якая адлюстроўваецца ў кіраванні эканомікай, уступленне ва СГА будзе няпростым», — заўважыла Джэніфер Мур.

На яе думку, уступленне ва СГА — гэта не палітычны працэс, гэта, хутчэй, тэхнічнае пытанне.

«Аднак ёсць яшчэ пераменная свайго кшталту: гэта палітычная воля да лібералізацыі гандлю і рэформаў. Сябры СГА хочуць пабачыць, наколькі прыхільнае беларускае кіраўніцтва да ідэй ліберальнага гандлю і рынку. Таму ўступленне ва СГА можа разглядацца як адзін з элементаў стымуляцыі ўнутраных рэформаў. Спадзяюся, што так і будзе», — выказала надзею Джэніфер Мур.

Яна запэўніла, што Беларусь можа разлічваць на Злучаныя Штаты.

Іна Студзінская, Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера