Знайсці
01.11.2019 / 09:263РусŁacБел

Праваслаўная царква прызнала святымі пакутнікамі 30 беларусаў, забітых польскімі партызанамі

Усе беларускія праваслаўныя фурманы, забітыя ў 1946 годзе на Беласточчыне атрадам Рамуальда Райса «Бурага», па імёнах далучаныя да групы пакутнікаў Холмскіх і Падляшскіх земляў. Так вырашылі епіскапы Польскай праваслаўнай царквы, піша Радыё Свабода.

Беларусы ў Варшаве пратэстуюць супраць гераізацыі Рамуальда Райса «Бурага»

Іх ушанаванне прызначанае на дзень Іконы Заляшанскай Божай Маці, гэта значыць на апошнюю суботу ліпеня. 31 студзеня 1946 «выклятыя жаўнеры» з аддзелу «Бурага» забілі 30 праваслаўных фурманаў з 12 вёсак на Гайнаўшчыне — Краснае Сяло, Збуч, Чыжы, Вялікія Пасечнікі, Ягаднікі, Лозіцы, Махнатае, Залешаны, Ракавічы, Крывая, Арэшкава, Выганоўская Волька — якія, на загад улады, паехалі ў пушчу на нарыхтоўку дроваў для школы.

Фурманоў, якія ўмелі перажагнацца па-каталіцку і згаварыць пацер па-польску, «Буры» адпусціў дадому. А праваслаўных ягоныя жаўнеры, паводле некаторых сведчанняў, забівалі сякерамі, бо шкадавалі патронаў.

Рамуальда Райса камуністы злавілі ў 1948 годзе, судзілі ў Беластоку і павесілі пад канец 1949 году. У судзе «Буры» сваёй віны не прызнаў, звальваючы адказнасць за спаленыя вёскі і забітых беларускіх сялян на свайго намесніка.

Назва «выклятыя жаўнеры» ўжываецца з 1993 года, калі яе ўпершыню выкарасталі ў назве выставы, прысвечанай антыкамуністычнаму пасляваеннаму падполлю ў ПНР.

Холмскія і падляшскія пакутнікі — гэта быў зборны тэрмін для праваслаўных святых пакутнікаў, кананізаваных 7 і 8 чэрвеня 2003 года Польскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквой. Усе яны загінулі падчас Другой сусветнай вайны. Большасць зь іх былі забітыя польскімі партызанамі.

Чытайце:

Беларуская памяць пра «жаўнераў выклентых»

«Дзеянні не заўсёды адназначныя этычна». У Польшчы апраўдалі «Бурага», які ў 1946-м спаліў пяць беларускіх вёсак

Унук Райса «Бурага»: «Дзед забіваў ворагаў Айчыны, а сярод іх было шмат беларусаў»

Беларусы і «выклятыя жаўнеры»: паміж дзвюма таталітарнымі ідэалогіямі

Дырэктарка «Белсата»: Мяне непакоіць рэабілітацыя «Бурага»

Польскі пракурор пра рэабілітацыю Бурага: «Не мае юрыдычнай сілы»

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930