Знайсці
01.11.2019 / 09:081РусŁacБел

Румас паляцеў ва Узбекістан

Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас накіраваўся з рабочым візітам у Ташкент для ўдзелу ў пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў краін Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС), піша БелТА.

Сёння кіраўнік беларускага ўрада правядзе перамовы з прэзідэнтам Узбекістана Шаўкат Мірзіёевым і іншыя двухбаковыя сустрэчы.

Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва - міжнародная арганізацыя, створаная ў 2001 годзе. Яе дзяржавамі-чальцамі з'яўляюцца Індыя, Казахстан, Кітай, Кыргызстан, Пакістан, Расія, Таджыкістан, Узбекістан. Яшчэ чатыры краіны маюць статус дзяржавы — назіральніка пры ШАС, у іх ліку Беларусь, якая атрымала гэты статус у 2015 годзе.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера