Знайсці
01.11.2019 / 08:22РусŁacБел

У Беларусі ад 1 лістапада забаронена лавіць самоў і сігаў

Ад 1 лістапада да 15 снежня ў сіга праходзіць нераст,, паведамляе БелТА. Праснаводны прадстаўнік сямейства ласосевых не баіцца холаду і пачынае размнажэнне позняй восенню. 

А вось сом, наадварот, чуйны да пахаладання, таму раней за іншыя віды рыб залягае на зімоўку. Ён нерухомее, што робіць яго лёгкай здабычай у зімавальных ямах. Каб зберагчы сома ад вынішчэння, ад 1 лістапада да 31 сакавіка яго паўсюдна забаронена лавіць.

Здабыча гэтых відаў рыбы ў час забароны абыйдзецца парушальнікам у буйныя сумы: 12 базавых велічынь за кожную асобіну сома еўрапейскага (базавая велічыня цяпер складае Br25,5) і 9 базавых - за кожную асобіну сіга чудскага.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930