Знайсці
01.11.2019 / 07:453РусŁacБел

ЗША выявілі, што расійскія інтэрнэт-тролі распальвалі беспарадкі ў Чылі

Дзярждэпартамэнт ЗША заявіў, што заўважыў прыкметы «ўплыву» Расіі на нядаўнія беспарадкі ў Чылі. Словы высокапастаўленага прадстаўніка амерыканскага замежнапалітычнага ведамства прыводзіць Reuters.

Паводле яго слоў, былі «відавочныя прыкметы», што людзі скарысталіся нестабільнасцю сітуацыі ў Чылі і «сказілі яе з дапамогай выкарыстання і злоўжывання тролінгам у сацыяльных сетках». «Мы бачылі прыкметы актыўнасці Расіі ў падтрымцы негатыўнага ходу дэбатаў (у грамадстве)», — сказаў прадстаўнік Дзярждэпартамента.

Ён адзначыў, што замежнае ўмяшанне было не адзінай нагодай для абвастрэння сітуацыі ў краіне. Аднак, дадаў ён, Расія «імкнулася пагоршыць рознагалоссі, распаліць канфлікт і перашкодзіць дэмакратычным дэбатам».

Масавыя акцыі пратэсту ў розных гарадах Чылі пачаліся ў сярэдзіне кастрычніка. Падставай для іх стала павышэнне цэнаў на праезд у метро. Мітынгі пасля перараслі ў беспарадкі і сутыкненні з паліцыяй. 25 кастрычніка ў сталіцы краіны Сант'яга на мітынг выйшлі рэкордныя 1,2 млн чалавек.

Пратэстоўцы-радыкалы палілі будынкі і цягнікі метро. У беспарадках загінулі 18 чалавек, каля 7000 затрыманыя. Падпалы і пагромы ажыццяўлялі анархісты і хуліганы, парламенцкая ж апазіцыя патрабуе змены канстытуцыі. Цяперашняя канстытуцыя краіны была прынятая пры дыктатару Піначэце.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930