Знайсці
01.11.2019 / 00:092РусŁacБел

Суд у Брэсце даў 12 гадоў калоніі туркменцы, якая забіла нованароджаную дачку

Брэсцкі абласны суд 31 кастрычніка абвясціў прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да Юлдуз Х., якая абвінавачваецца ў забойстве сваёй нованароджанай дачкі, піша Брэсцкая газета.

Жанчыну прызналі вінаватай. Ёй прызначана пакаранне ў выглядзе 12 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Таксама з яе ў даход дзяржавы будуць спагнаныя працэсуальныя выдаткі — амаль 765 рублёў.

Нагадаем, сёлета ў маі на беразе вадаёма ў Брэсце знайшлі цела дзяўчынкі, загорнутае ў прасціну. Завялі крымінальную справу, па падазрэнні ў забойстве затрымалі маці дзіцяці, грамадзянку Туркменістана Юлдуз Х.

Як высветліла следства, 17 сакавіка жанчына нарадзіла неданошаную дзяўчынку, 10 мая дзіця выпісалі з бальніцы. Але маці, не жадаючы выконваць бацькоўскія абавязкі, у кватэры свайго знаёмага перакрыла дыхальныя шляхі дзяўчынкі, з-за чаго дзіця памерла. Каб утаіць злачынства, маці схавала цела ў яме на беразе вадаёма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930