Знайсці
01.11.2019 / 07:523РусŁacБел

У кабінеце камандзіра расійскай вайсковай часткі знайшлі труп салдата

У вайсковай часці ў Казельску (Калужская вобласць РФ) павешаным на дзязе ў кабінеце камандзіра часткі знайшлі 21-гадовага вайскоўца Сяргея Сафонава, паведамляе «Коммерсантъ».

Па інфармацыі выдання, 16 кастрычніка 21-гадовы вайсковец наклаў на сябе рукі. У пасведчанні аб смерці было напісана, што Сафонаў памёр у выніку асфіксіі. Распачатая крымінальная справа па артыкуле «Давядзенне да самагубства». Пры гэтым родныя атрымалі цела са слядамі збіцця і лічаць, што справа павінна расследавацца па артыкуле «Забойства».

Незалежны судмедэксперт даследаваў цела загінулага і «выявіў на твары Сяргея, пад грымам, накладзеным перад выдачай цела сваякам, характэрныя для наступстваў удараў тупымі прадметамі гематомы вакол вачэй, на грудной клетцы, а таксама ранкі на руках, якія могуць сведчыць аб барацьбе», — распавёў «Коммерсанту» юрыст-праваабаронца Аляксей Пранішнікаў.

Прызыўнік, піша «Коммерсантъ», быў адным з дзесяці дзяцей у шматдзетнай сям'і загінулага ў 2011 годзе праваслаўнага святара. У сувязі з тым, што Сафонаў быў вернікам, родныя ў суіцыд не вераць. «Сяргей не мог зрабіць сабе смерць, ён быў вернікам, у яго былі планы на жыццё, пасля войска ён збіраўся ажаніцца і вянчацца», — распавяла маці загінулага Ларыса Сафонава.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930