Знайсці
30.10.2019 / 16:46РусŁacБел

Не толькі пахаванне Каліноўскага: з'явіліся праграма беларускіх урачыстасцяў у Вільні

Папярэдні план мерапрыемстваў у Вільні

22 лістапада, пятніца

9.00—11.30 — Развітанне грамадскасці з паўстанцамі ў Кафедральным касцёле Вільні (уваход свабодны).

12.00 — Пачатак жалобнай імшы ў Кафедральным касцёле Вільні (уваход абмежаваны, але на Кафедральнай плошчы будуць усталяваныя адмысловыя вялікія экраны). Плануецца выступ прэзідэнта Польскай Рэспублікі.

13.20 — Пачатак пешай развітальнай працэсіі ад Кафедральнага касцёла да могілак Росы. Парэшткі Кастуся Каліноўскага і Зыгмунта Серакоўскага павязуць на лафеце, іншых паўстанцаў — на катафалках.

14.00 — Цырымонія пахавання парэшткаў паўстанцаў у калумбарыі капліцы на могілках Росы. Плануецца выступ прэзідэнта Літоўскай Рэспублікі.

20:00 — Канцэрт гурта «Dzieciuki» («Legendos Klubas». Kalvarijų g. 85). Кошт уваходу — 5 еўра.

23 лістапада, субота

11:00 — Грэка-каталіцкае набажэнства за супакой паўстанцаў 1863-1864 гг. у Базыльянскіх мурах (Свята-Троіцкая грэка-каталіцкая царква, адрас: Aušros Vartų g. 7B);

13:00 — Сустрэча грамадскасці з Радай Беларускай Народнай Рэспублікі*

16:00 — «Містэрыя»: гісторыка-тэатральна-паэтычны Рэквіем прысвечаны паўстанню 1863-1864 гг.*

18:00 — «Паўстанцкі ланцуг». Жалобнае грамадскае шэсце са знічамі ад Вострай Брамы да могілак Росы*

* — Час можа ўдакладняцца. Месца будзе агучана неўзабаве.

24 лістапада, нядзеля

12:00 — Беларускае рымска-каталіцкае набажэнства за ўпакой паўстанцаў 1863-1864 гг. у касцёле Св. Варфаламея на Зарэччы (адрас: Užupio g., 17)

14:00 — 16:00 — Пасля набажэнства бясплатныя пазнавальныя вандроўкі па беларускіх мясцінах Вільні. Сустрэча каля касцёла Св.Варфаламея на Зарэччы (Užupio g., 17)

***

Апроч таго, Беларускі грамадскі камітэт ушанавання памяці паўстанцаў 1863-1864 гг. звяртаецца да шырокай грамадскасці ў Беларусі, а таксама да супольнасці беларусаў, якія жывуць па-за межамі нашай краіны, з просьбай падтрымкі ў зборы сродкаў для арганізацыі і правядзення мерапрыемстваў, прысвечанных пахаванню Кастуся Каліноўскага і іншых паўстанцаў 1863-1864 гг. у Вільні 22-24 лістапада.

Неабходна сабраць сродкі на арэнду памяшканняў і апаратуры; атрыбутыку для шэсцяў і урачыстасці (сцягі і дрэўкі для іх, кветкі, стужкі, знічы і лампады). Таксама прадугледжваем арганізацыйна-лагістычныя выдаткі, звязаныя з падрыхтоўкай мерапрыемстваў, выдаткі на інфармаванне грамадскасці. Неабходна сабраць адносна суму ў памеры каля 3000 еўра. Гэта можна зрабіць праз пералік на PayPal са свайго ўласнага акаўнта ў гэтай сістэме альбо банкаўскай карткай па гэтай спасылцы.

Звяртаемся таксама да прыватных фундатараў (юрыдычных альбо фізічных асобаў), якія гатовыя ахвяраваць пэўныя сродкі мэтава і прыватным чынам. Калі ласка, звяртайцеся на электронную пошту: [email protected] з пазнакай у тэме ліста «Фінансавая дапамога».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера