Знайсці
30.10.2019 / 15:079РусŁacБел

Падчас раскопак на Новым замку ў Гродне знайшлі пячатку Уладзіміра Манамаха

У канцы кастрычніка мінскі археолаг Іван Спірын падчас работ на Новым замку знайшоў віслую пячатку, якую смела можна аднесці да першых гадоў існавання Гродна. Пра гэта паведамляе сайт Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея. 

Такія свінцовыя пячаткі заціскаліся на шнурках прымацаваных да дакументаў, напрыклад лістоў. З пячаткай будуць працаваць спецыялісты, але ўжо можна меркаваць, што яна належыць князю Уладзіміру Манамаху, бацьку гродзенскай князёўны Агаф’і. На адным баку выява Васілія Кесарыйскага (нябеснага апекуна Манамаха, які таксама меў імя Васілій) а з другога боку надпіс на старажытнарускай мове з просьбай аб божай дапамозе.

Такія пячаткі адносяцца да позняга перыяду ўлады Уладзіміра Манамаха (пасля 1113 г.). У 1116 г. вялікі кіеўскі князь Уладзімір Манамах выдаў сваю дачку Агаф’ю за князя Усеваладку Давыдавіча. Князь Усевалад (Усеваладка) і згадваецца як гродзенскі князь у 1127 годзе — годзе першага летапіснага ўспаміну пра Гродна.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930