Знайсці
30.10.2019 / 12:376РусŁacБел

У Прэзідэнцкім аркестры ўпершыню змяніўся кіраўнік: Бабарыкін сышоў у адстаўку

Віктар Бабарыкін пакінуў пасаду мастацкага кіраўніка і галоўнага дырыжора Прэзідэнцкага аркестра. Інфармацыю пра гэта Tut.by пацвердзілі ў Палацы Рэспублікі, у структуры якога працуе аркестр.

На сённяшні дзень абавязкі галоўнага дырыжора выконвае Віталь Кульбакоў.

— Ён не новы чалавек у Прэзідэнцкім аркестры. Ужо восем гадоў працаваў другім дырыжорам, — кажа Максім Прыхадоўскі, намеснік дырэктара Палаца Рэспублікі.

— А што з Віктарам Бабарыкіным?

— З Віктарам Уладзіміравічам усё ў парадку, няма ніякіх праблем. Ніякіх падводных плыняў, гэта творчы, працоўны працэс.

Сам Бабарыкін не стаў каментаваць свой сыход з аркестра.

Гэты калектыў дырыжор узначальваў з 2002 года, калі Прэзідэнцкі аркестр быў створаны па распараджэнні Аляксандра Лукашэнкі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930