Знайсці
30.10.2019 / 12:071РусŁacБел

Шанец падабрацца да Брэста. Сёння адбудуцца два перанесеныя матчы чэмпіянату Беларусі па футболе

Сёння ўдзельнікі еўракубкаў вяртаюць апошнія даўгі. Пасля гэтага табліца выраўняецца, і ўсім застанецца згуляць па чатыры матчы (вядома, акрамя тых, хто атрымае бонусам перамогу над «Тарпеда»). Разам з Букмекерскай канторай Марафон мы сочым за чэмпіянатам Беларусі па футболе.

У нядзелю «Шахцёр» і БАТЭ выдалі шыкоўны матч, з якога пераможцам выйшла брэсцкае «Дынама». Нічыя прамых канкурэнтаў яшчэ на два балы наблізіла берасцейцаў да чэмпіёнства.

Але рабіць вынікі зарана, бо наперадзе яшчэ чатыры туры, у якіх усё можа памяняцца.

Што нас чакае сёння?

«Славія» — «Дынама-Мінск»

Падначаленыя Сяргея Гурэнкі не могуць выйграць ужо чатыры гульні запар. У апошнім туры «Дынама» на пару з «Энергетыкам-БДУ» выдалі феерычную нічыю, у якой было ўсё: хет-трык (Ілля Шкурын забіў 17 мячоў у чэмпіянаце, але так і не выкліканы ў зборную), пенальці, выдаленне. Толькі сінхронныя страты прамых канкурэнтаў дапамагаюць захоўваць камфортны адрыў у барацьбе за чацвёрты радок. 

Фота: «Дынама-Мінск».

Сёння «Дынама» згуляе супраць «Славіі», якая таксама перажывае не найлепшыя часы і не можа на полі перамагчы два з паловай месяцы. Зона пераходных матчаў пакуль далекавата, але трэба падсабрацца.

Прагноз «НН»: тотал, меншы за 2.5.

«Дняпро» — БАТЭ

Канец гегемоніі блізкі, як ніколі. Ужо і самі гульцы БАТЭ даволі асцярожна, але выказваюцца наконт таго, што не ўсё залежыць ад іх.

«Дняпро» ж працягвае сваю паспяховую спецаперацыю па выратаванні — 8 балаў у апошніх чатырох матчах з вялікай імавернасцю забяспечылі магілёўскую каманду пуцёўкай у «вышку» на наступны сезон.

У апошняй гульні магілёўцы ледзь не выйгралі ў «Іслачы», але адыграла сваю ролю слабая рэалізацыя выдатных момантаў. З БАТЭ, вядома ж, усё будзе інакш.

Прагноз «НН»: перамога БАТЭ (хочацца, каб інтрыга яшчэ пажыла.

ТУРНІРНАЯ ТАБЛІЦА

Дзяліцеся прагнозамі ў каментарах. Лічыце сябе экспертам у беларускім футболе — зрабіце стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!

Піліп Каваленка

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930