Знайсці
30.10.2019 / 10:57РусŁacБел

Інтэрактыўная дыскусія: «Нацыянальная iдэнтычнасць: дэканструкцыя супярэчнасцей»

Што i чаму змянілася ў адносінах грамадства і дзяржавы да пытанняў нацыянальнай ідэнтычнасці?

Пытанні, звязаныя з нацыянальнай ідэнтычнасцю, у апошнія гады ўсё болей актуалізуюцца з беларускім грамадстве і дзяржаве.

На ўсіх узроўнях адбываецца актывізацыя дыскусій і пераасэнсавання, як адносна нацыянальнага гераічнага пантэона (перазахаванне парэшткаў Каліноўскага, усталяванне помнікаў Касцюшку ў Швейцарыі і Беларусі), гэтак і нацыянальнай гісторыі агулам (грамадская кампанія па святкаванні стагоддзя Беларускай народнай рэспублікі, выданне афіцыйнага падручніка «Гісторыя беларускай дзяржаўнасці»).

Асаблівую важнасць мае тэма статусу і выкарыстання беларускай мовы. Перапіс насельніцтва, які адбываецца наўпрост цяпер, зафіксуе ў статыстыцы сённяшні стан на дзесяцігоддзе наперад.

• Што змянілася ў адносінах грамадства і дзяржавы да пытанняў нацыянальнай ідэнтычнасці за апошнія гады?

• Як пераасэнсаванне нацыянальнай гісторыі і нацыянальных герояў здольнае згуртаваць нацыю, а не ўмацаваць грамадскі падзел?

• Ці трэба шчыра адказваць перапісчыкам адносна роднай мовы і ці варта баяцца шокавага выніку перапісу?

ГА «Дыскусійна-аналітычная супольнасць Ліберальны клуб» запрашае абмеркаваць гэтыя і іншыя тэмы на інтэрактыўнай дыскусіі з удзелам запрошаных спікераў:

Ніна Шыдлоўская -— старшыня Рады Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына», каардынатарка кампаніі «Будзьма беларусамі!»

Аляксандр Пашкевіч — шэф-рэдактар «Arche», кандыдат гістарычных навук.

Пётр Рудкоўскі — дырэктар Беларускага інстытута стратэгіченых даследаванняў (BISS), кандыдат гуманітарных навук

Павел Белавус — прадпрымальнік, заснавальнік крамы Symbal.by і «Арт-Сядзібы».

Максім Гаруноў — расійскі філосаф, сувядучы праграмы пра беларускую нацыянальную ідэю на «Еўрарадыё».

Ігар Случак — прадстаўнік ініцыятывы «Умовы для мовы», магістар права.

Уступны выступ і мадэрацыя:

Вадзім Мажэйка — кандыдат культуралогіі, сябра Рады ГА «Дыскусійна-аналітычная супольнасць «Ліберальны клуб».

Уваход вольны.

30 кастрычніка Crown Plaza Minsk (вул. Кірава, 13) 19.00—21.00

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930