Даслаць навіну
Знайсці
30.10.2019 / 07:26

HBO анансуе 10 серый новай «Гульні тронаў»

Тэлекампанія HBO здыме прыквел да папулярнага серыяла «Гульня тронаў», які атрымае назву House Of The Dragon ( «Дом дракона»). Пра гэта стала вядома ў аўторак на мерапрыемстве для інвестараў медыяхолдынгу WarnerMedia, у які ўваходзіць HBO, паведамляюць інфармагенцтвы.

Дзеянне новага серыяла разгорнецца за 300 гадоў да падзей «Гульні тронаў». Сюжэт прыквела будзе створаны па матывах цыклу раманаў «Песня лёду і полымя» (A Song of Ice and Fire) Джорджа Марціна, які разам з Раянам Кондалам выступіць яго сцэнарыстам. Да цяперашняга моманту HBO замовіла 10 эпізодаў новага серыяла.

Прэм'ера першага сезона «Гульні тронаў» адбылася 17 красавіка 2011 года. Гэтая кінасага з'яўляецца адным з самых дарагіх праектаў у гісторыі амерыканскага тэлебачання. Паводле СМІ, восьмы, апошні сезон абышоўся амерыканскай тэлекампаніі HBO ў суму звыш $ 90 млн. У 2017 годзе пяць выканаўцаў найбольш важных роляў — Пітэр Дынклэйдж, Мікалай Костэр-Вальдау, Ліна Хідзі, Эмілія Кларк і Кіт Харынгтан — атрымлівалі па $ 500 тыс. за кожную серыю.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30