Знайсці
29.10.2019 / 22:281РусŁacБел

Стала вядома, колькі нафты плануе пастаўляць у Беларусь Казахстан

Казахстан плануе пастаўляць у Беларусь ад 1 да 3,5 млн тон нафты і нафтапрадуктаў штогод. Пра гэта паведаміў міністр энергетыкі Казахстана Канат Базумбаеў, перадае «Казінфарм».

«Мы на мінулым тыдні з беларускім бокам парафіравалі пагадненне аб пастаўках нафты і нафтапрадуктаў у Рэспубліку Беларусь і агулам аб супрацоўніцтве ў гэтай сферы. Асноўныя прынцыпы ўсе гатовыя. Мы ўнутрыдзяржаўныя працэдуры пройдзем, потым кагосьці ўпаўнаважым, то-бок, мы падпішам, яны падпішуць, далей на ратыфікацыю адправім», — сказаў Базумбаеў.

Кіраўнік Мінэнерга Казахстана таксама адзначыў, што расійскі бок нармальна адрэагаваў на гэтае пагадненне Беларусі і Казахстана.

«Ніякай негатыўнай рэакцыі няма. У нас добрыя адносіны з расійскімі калегамі», — падкрэсліў Канат Базумбаеў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930