Даслаць навіну
Знайсці
29.10.2019 / 16:57 2

У «Белнафтахіме» расказалі, чаму прыпыніўся рост цэн на паліва на АЗС

 У «Белнафтахіме» растлумачылі, чаму пасля таго, як у сярэдзіне верасня канцэрн быў вымушаны вярнуцца да стратэгіі штотыднёвай карэкціроўкі цэн на нафтапрадукты, цяпер рост цэн прыпыніўся.

Што гэтаму садзейнічала, у інтэрв'ю газеце «Рэспубліка» расказала намеснік старшыні канцэрна Святлана Гурына, паведамляе БЕЛТА.

Усё лета цэны на паліва зніжаліся. «Аднак у верасні мы сталі сведкамі таго, як асобныя падзеі могуць сур'ёзна ўплываць на нафтавы рынак. Так, калі на працягу лета кошт бараля нафты меў тэндэнцыю зніжэння, то пасля атакі дронаў на буйнейшы ў свеце НПЗ аравійскай дзяржкампаніі SAUDI ARAMCO, рынкі адрэагавалі імгненна ростам каціровак. Цэны на нафту падняліся на 10 працэнтаў, гэта быў самы высокі сутачны рост з 14 студзеня 1991 года», - адзначыла Святлана Гурына.

У такіх умовах канцэрн павінен быў распачаць пэўныя дзеянні, каб падтрымаць плацежаздольнасць сваіх прадпрыемстваў і мінімізаваць уплыў знешніх рызык для іх. Акрамя таго, у першай палавіне верасня таксама ўзмацнілася валацільнасць курса беларускага рубля. Усе гэтыя фактары сталі падставай, каб вярнуцца да стратэгіі змянення цэн на паліва. Канцэрн тры разы павышаў іх у мінулым месяцы. «У кастрычніку сітуацыя на рынку нафты стабілізавалася, таму цэны на запраўках застаюцца нязменнымі», - растлумачыла намеснік старшыні канцэрна.

NN.by

0
Палкоўнiк Зэман / адказаць
29.10.2019 / 22:49
Скарацiць штат канцэрна не думалi? Гэта дазволiць павысiць эфектыўнасць.
0
Прохожий / адказаць
29.10.2019 / 23:18
Цены в России скоро станут мировыми из-за их налогового манёвра... Чё мы туда прёмся до сих пор???
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30