Знайсці
30.10.2019 / 17:12РусŁacБел

Колькі праўды ў рамане «Гасцініца «Бельгія» Ганны Севярынец?

У відэаблогу «Толькі пра літаратуру» Ян Максімюк рэкамэндуе «архіўны раман» Ганны Севярынец «Гасьцініца «Бэльгія».

Раман Ганны Севярынец выйшаў сёлета і распавядае пра жыцьці найбольш відных прадстаўнікоў літаратурнага згуртаваньня «Маладняк» ў другой палове 1920-х і ў пачатку 1930-х, яшчэ перад хваляй крывавага тэрору, якая загубіла большасьць зь іх у 1937 годзе.

У прыватнасьці, карпатлівыя архіўныя дасьледаваньні аўтаркі дазволілі ёй заглянуць глыбей у жыцьцё цэнтральнага пэрсанажа раману Алеся Дудара, а таксама Міхася Чарота, Адама Бабарэкі, Анатоля Вольнага, Паўлюка Труса і некаторых іншых. А таксама паказаць Менск, якога сёньня ўжо няма.

Ян Максімюк, «Радыё Свабода»

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера