Даслаць навіну
Знайсці
29.10.2019 / 10:30 71

Ліпковіч: З фашыста Севярынца лепяць саліднага палітыка

Праціўнікі Паўла Севярынца працягваюць дабівацца яго выключэння з ПЭН-Цэнтра.

«На «Радыё Свабода» ў іх палітбюро са скуры вырынаюць, каб вылепіць з фашыста, дэмагога і ідэйнага псіхапата Пашы Севярынца саліднага палітыка, т.зв. «еўраскептыка», — піша ў сябе ў фэйсбуку мастак і пісьменнік Яўген Ліпковіч. — Выключна шляхам маніпуляцый Баршчэўскага (і Арлова) на з'ездзе ПЭНа Севярынца працягнулі назад у склад арганізацыі», — атакуе Ліпковіч.

Першая намесніца старшыні ПЭН-Цэнтра Таццяна Нядбай, у сваю чаргу, адзначае: «Свабода слова — права не абсалютнае, гэта значыць, што яно можа быць легітымна абмежаванае ў мірны час — напрыклад, для недапушчэння дыскрымінацыі і прапаганды варожасці. Паколькі выказванні Севярынца вядуць да варожасці і дыскрымінуюць пэўную групу людзей, тут не нагода казаць пра парушэнне свабоды слова».

«Сёння мая мама сказала мне, што я эгаістка, таму што я паведаміла ёй, што я знаходжуся ў сур'ёзных адносінах з жанчынай. А ў суботу арганізацыя, якой я аддала пяць гадоў свайго жыцця, сказала мне, што будзе, хутчэй, абараняць гамафоба, які адкрыта пагарджае геямі, чым узнімецца супраць гамафобіі. Пасля людзі сказалі майму сябру, які запосціў фак, паказаны гамафобу, што ён зрабіў кепска і памылкова і што ён сам не лепшы за гамафоба, калі ён так зрабіў, і што менавіта за гэта ўсе ненавідзяць геяў — бо мы такія злыя, і эмацыйныя, і нецывілізаваныя ўвогуле і ў цэлым і мы непрыемныя і эгаістычныя людзі», — наракае Даша Рамановіч. «О, наш эгаізм … проста ў тым, што мы патрабуем, каб да нас ставіліся з той жа павагай, з якой ставяцца да гетэрасэксуалаў», — эмацыйна піша яна.

А IT-спецыяліст і вэб-дызайнер Беларускага ПЭН-Цэнтра і заснавальнік «Makeout»-а Мікалай Анціпаў змяшчае відэа галасавання з'езда за выключэнне Паўла Севярынца з арганізацыі. На ягоную думку, рашэнне было прынятае насуперак большасці.

На сходзе ПЭН-цэнтра рвалі мандаты, але Севярынца аднавілі. А адзінства ўратавала Алексіевіч

Павел Севярынец раней быў выключаны з ПЭН-Цэнтра за нясплату ўнёскаў, але яго аднавілі ў арганізацыі пасля пратэсту. Цяпер яго праціўнікі дабіваюцца яго выключэння з арганізацыі за гамафобныя выказванні.

Альгерд Бахарэвіч заявіў, што выйдзе з ПЭН-Цэнтра ў знак пратэсту супраць таго, што Севярынец застаецца ў арганізацыі.

Альгерд Бахарэвіч: Сёння раніцай мне было сорамна

Даўней Бахарэвіч пакінуў Саюз беларускіх пісьменнікаў, пасля таго як калегі там раскрытыкавалі яго за эсэ пра «Каяна Лупаку» — з крытыкай паводзін Янкі Купалы ў савецкі перыяд.

Раней з ПЭН-Цэнтра выключылі таксама вядомага журналіста і літаратуразнаўцу Сяргея Шапрана, але пасля крытыкі гэтага рашэння Шапрана ў арганізацыі аднавілі.

Някляеў выступіў супраць кіраўніцтва ПЭНа: Ніхто з вас не зрабіў такога ўнёску, як Шапран

Старэйшыя сябры ПЭНа спрабавалі знайсці кампраміс, запрасіўшы ў кіраўнікі арганізацыі Святлану Алексіевіч, але леваліберальнае крыло ПЭНаўцаў абвінаваціла жорстка раскрытыкавала іх за спробу прымірыць бакі і захаваць у арганізацыі ўсіх.

* * *

Удакладненне. У ранейшай версіі артыкула гаварылася, што ў ПЭНе аднавіла таксама заснавальніка клубаў «Мовананова» Глеба Лабадзенку. Гэта не так, бо Лабадзенка пра аднаўленне не прасіў.

NN.by

1
меркаванне / адказаць
31.10.2019 / 23:23
Мірон, бчб- сцяг гетэрасексуалаў?! Ладна, зраблю выгляд, што вы мяне не зразумелі. І ў вас ёсць дзеці? Ці павядзеце іх на гей-парад, які зладзяць, напрыклад, на вуліцах вашага горада? 
  А якая вам розніца- што скажа Павел? Ён дакладна не стаў бы вам перашкаджаць быць "шкілетамі", нават калі б яму "шкілеты" не падабаюцца. Я так думаю.
3
Мірон / адказаць
01.11.2019 / 10:42
меркаванне, ведаеце, па першае, гэта не 'гей парад', а 'парад гонару' па ангельску 'pride parade' , гэта значыць людзі ідуць каб паказаць, што яны 'не ёсць скотам. Не памятаеце гэтага пагардлівага 'дзярэўня', якога казалі на людзей з добрым беларускім акцэнтам? Спытайцеся ў сваіх зараз рускамоўных бацькоў, калі яны з Беларусі, ці не смеяліся з іх зза іх акцэнту? У іх не было ні сцягу, ні краіны. Імперыя з іх смеялася, як смяялася з грузінскага акцэнту. 'парад суверынецетаў' у 90х - гэта таксама 'парад гонару', парад за права 'людзьмі звацца', парад пад бчб сьцягам за ПРАВА казаць як вы хочаце, каб ніхто не мог з вашай мовы смеяцца. З вашае цудоўнай сакавітай мовы, якую называлі 'збачэннем', ці 'трасянкай'. Здасі лукашэнка Беларусь Расеі і ў імперыі вы станеце такой жа непажаданай меньшасцю, як тыя лгбт. Таму, адказываючы на вашае пытанне, ці пайду я з дзецьмі на Парад Гонару, адкажу, што, калі ўбачу, што гэтыя людзі патрабуюць падтрымкі, то пойду, як хадзіў на ўсе акцыі ў 90я-2000я.
1
меркаванне / адказаць
01.11.2019 / 16:29
Мірон, ну, калі вы з дзецьмі да іх "ганаровага параду" далучыцеся, то ў мяне больш пытанняў няма. Дзякуй за адказы. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30