Знайсці
30.10.2019 / 17:00РусŁacБел

Нехта купіў дамен travel.by амаль за $10 тысяч

На кастрычніцкім аўкцыёне даменаў назіраўся «цэнавы бум». У гэтым месяцы былі самыя высокія стаўкі ў годзе і пабіты рэкорд кошту дамена за апошнія 4 гады, паведаміла прэс-служба hoster.by

Дамен travel.by сышоў з малатка на кастрычніцкім дабрачынным аўкцыёне за 20100 рублёў. Гэта рэкорд апошніх чатырох гадоў.

Абсалютны рэкорд кошту, усталяваны яшчэ ў 2012 годзе складае $30 тысяч за casino.by.

Топ даменаў кастрычніка выглядае так:

travel.by — 20100 BYN
soft.by — 4005,4 BYN
beer.by — 3025,4 BYN
host.by — 1110,4 BYN
shina.by — 1915,4 BYN
шина.бел — 915,4 BYN

Дабрачынныя аўкцыёны даменаў праводзяцца з 2012 года. Усе атрыманыя сродкі за вылікам стандартнага кошту рэгістрацыі накіроўваюцца ўдзельнікамі таргоў на падтрымку дзіцячых дамоў па ўсёй краіне.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера