Знайсці
28.10.2019 / 11:15РусŁacБел

Беларусь не атрымае 200 мільёнаў даляраў сёмага траншу ад ЕФСР

Беларусь больш не можа прэтэндаваць на атрыманне 200 млн даляраў апошняга, сёмага траншу крэдыту ЕФСР, паведамілі TUT.BY у прэс-службе Еўразійскага банка развіцця.

«Перыяд даступнасці сродкаў фінансавага крэдыту са сродкаў ЕФСР Рэспубліцы Беларусь мінуў 30 чэрвеня 2019 года, і з пытаннем аб яго далейшым працягу Мінфін РБ да ўпраўляючага не звяртаўся. З улікам гэтага, дыскусіі па пытанні 7 траншу не маюць юрыдычнай падставы», — гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, што раней паведамлялася, што Мінск яшчэ да канца красавіка разлічваў атрымаць ад Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця сёмы транш. У канцы красавіка эксперты ЕФСР заявілі, што Мінск запазніўся з выкананнем умоў атрымання траншу, не ў тэрмін унёсшы ў парламент новы праект закона аб банкруцтве. У Мінфіне Беларусі запэўнівалі, што ўсе ўмовы выканалі ў тэрмін.

І хоць пазней міністр фінансаў Расіі Антон Сілуанаў запэўніваў, што і 200 млн даляраў крэдыту ЕФСР, і 600 млн даляраў дзяржкрэдыту Мінск атрымае, грошы так і не прыйшлі. Іх атрыманне аказалася прывязана да тэмпаў «інтэграцыйных працэсаў», а падпісанне адпаведных дарожных карт чакаецца ў снежні гэтага года.

Беларусь ужо атрымала 1,8 млрд даляраў ад ЕФСР. У сувязі з тым, што тэрміны прадастаўлення крэдыту пераносіліся, у пачатку года рада ЕФСР унесла змены ў праграму рэформаў у Беларусі, што падтрымліваецца фінансавым крэдытам ЕФСР на 2 млрд даляраў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера