Знайсці
27.10.2019 / 14:352РусŁacБел

Названыя лаўрэаты прэміі Карласа Шэрмана: пераклады з ідыша, шведскай і лаціны

Лакўрэаты і сябры журы: Юлія Цімафеева (за Сяргея Шупу), Ціхан Чарнякевіч, Зміцер Колас (за Антона Брыля), Ганна Янкута, Надзея Кандрусевіч, Вера Бурлак з сынам, фота Радыё Свабода

У суботу пасля з'езда Беларускага ПЭН-Цэнтра адбылося ўганараванне прэміяй імя Карласа Шэрмана за найлепшыя перакладныя кнігі 2018 года.

Сёлета прэмія, заснаваная ў 2016 годзе, упершыню ўручаецца ў трох намінацыях — пераклад прозы, пераклад паэзіі і пераклад дзіцячай кнігі.

Фундатары прэміі — Беларускі ПЭН-Цэнтар, Саюз беларускіх пісьменнікаў і Міжнародны дабрачынны фонд «Вяртанне».

Прадстаўнік «Вяртання» Сяргей Макарэвіч сказаў, што задача прэміі — вывесці з ценю нашых перакладчыкаў. Сёлета перакладзена 47 кніг (у тым ліку і з такіх моваў, як санскрыт, ідыш, турэцкая, японская).

У намінацыі проза перамог Сяргей Шупа за пераклад з ідыша рамана Мойшэ Кульбака «Панядзелак»

У намінацыі паэзія першынстваваў Антон Францішак Брыль, які пераклаў з лацінскай мовы зборнік паэзіі Марцыяла.

А ў намінацыі дзіцячая літаратура перамагла Надзея Кандрусевіч. У шорт-лісце былі адразу дзве яе кнігі: «Мітусня ў агародзе» Свэна Нурдквіста, і «Ёрдзіс» Юі Вісландэр (са шведскай).

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930