Знайсці
27.10.2019 / 11:54РусŁacБел

Фанаты «Суонсі» апаганілі памяць Эміліяна Салы, надрукаваўшы плакаты ў выглядзе пасадачных талонаў на яго імя ФОТАФАКТ

Заўзятары «Суонсі» падрыхтаваліся да дэрбі Паўднёвага Уэльса з «Кардыфам» у чэмпіёншыпе (другі дывізіён чэмпіянату Англіі).

Фанаты «лебедзяў» надрукавалі плакаты ў выглядзе пасадачных талонаў на імя Эміліяна Салы — форварда «Нанта», чый самалёт упаў у Ла-Манш падчас пералёту ў Кардыф у студзені.

На плакатах указаны нумар рэйса — скажонае слова dead (мёртвы) і прозвішча камандзіра карабля, адсылае да смерці Майкі Дая — заўзятара «Кардыфа», які быў забіты ў 2011 годзе.

«Суонсі» асудзіў фанатаў і выступіў з заявай.

«Гэта ганебная выява, якая ні ў якім разе не прадстаўляе наш клуб і заўзятараў. Тыя, хто будзе дэманстраваць гэтыя плакаты або будзе непрыстойна паводзіць сябе, будуць прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці.

Клуб рашуча падтрымае паліцыю Паўднёвага Уэльса у навядзенні грамадскага парадку або пераследзе злачынстваў на глебе нянавісці, звязаных з гэтымі выявамі і любымі звязанымі з імі інцыдэнтамі падчас нядзельнага матчу на «Лібэрці Стэдыум», - адзначыў клуб.

Аргенцінец павінен быў перайсці ў «Кардыф» з «Нанта» ў студзені гэтага года. Падчас пералёту з Францыі ва Уэльс ён загінуў у выніку авіякатастрофы. Пазней яго цела было знойдзена, паведамляе Sports.ru.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930