Даслаць навіну
Знайсці
26.10.2019 / 11:35 20

Па колькасці атрыманых дазволаў на пражыванне ў ЕС на душу насельніцтва беларусы апярэдзілі нават украінцаў

Статыстычнае ўпраўленне Еўрасаюза (Eurostat) падлічыла колькасць упершыню выдадзеных у 2018 годзе ў ЕС дазволаў на пражыванне. Грамадзяне Беларусі ўвайшлі ў топ-5 па колькасці атрыманых дазволаў на жыхарства ЕС за мінулы год (ажно 138 тысяч), а калі браць колькасць выдадзеных дазволаў на душу насельніцтва, Беларусь тут увогуле апярэджвае нават Украіну і становіцца сумным лідарам.

Павялічыць выяву

Летась колькасць людзей, якія атрымалі ўпершыню дазвол на жыхарства ў Еўрапейскім саюзе, склала 3,2 мільёна чалавек.

Амаль палова дазволаў на жыхарства выдадзены грамадзянам дзесяці краін. Ну а першая пяцёрка краін выглядае наступным чынам.

  1. Украіна: 527 тысяч (амаль 78% у Польшчы).
  2. Кітай: 206 тысяч чалавек (палова з іх атрымалі дазвол на жыхарства ў Вялікабрытаніі).
  3. Індыя 197 тысяч чалавек (амаль 38% дазволаў на жыхарства выдала Вялікабрытанія).
  4. Сірыя: 174 тысяч чалавек (71% у Нямеччыне).
  5. Беларусь: 138 тысяч (92% у Польшчы).

Хоць Беларусь і саступае ў гэтым рэйтынгу некалькім краінам, у пераразліку на душу насельніцтва Беларусь выходзіць на першае месца. Напрыклад, Украіне з насельніцтвам амаль 42 мільёны чалавек выдадзена 527 тысяч дазволаў на жыхарства ў ЕС (г.зн. 1,25% усіх жыхароў Украіны атрымалі летась першы дазвол на жыхарства ў ЕС). У Беларусі ж насельніцтва складае амаль 9,5 мільёна чалавек, і 138 тысяч яе грамадзян атрымалі першы дазвол на жыхарства ў ЕС летась (1,45% ад усяго насельніцтва Беларусі).

92% дазволаў на жыхарства беларусам выдадзена ў Польшчы — амаль 127 тысяч чалавек. У Літве 3,5 тысячы чалавек, Чэхіі 1,9 тысячы беларусаў атрымалі дазвол на жыхарства.

Цікава тое, што Беларусь крыху вылучаецца на фоне іншых краін па прычынах выдачы дазволу на жыхарства ў ЕС.

Сярод беларусаў па сямейных прычынах дазвол на жыхарства атрымлівае толькі 2,7%, для адукацыі — 4,3%, працаўладкавання — 19,5%, яшчэ 73,5% — па іншых прычынах.

Напрыклад, украінцы атрымлівалі дазвол на жыхарства ў асноўным па прычынах працаўладкавання (65%), кітайцы для адукацыі (67%), а мараканцы (61%) атрымлівалі дазвол на жыхарства па сямейных абставінах.

Павялічыць выяву

Чырвоным колерам — па сямейных прычынах, бардовым — для навучання, зялёным — для працы, сінім — іншыя прычыны.

На сямейныя прычыны прыпадала амаль 28% усіх першых дазволаў на жыхарства, выдадзеных у ЕС у 2018 годзе, на працаўладкаванне 27%, на адукацыю — 20%, у той час як на іншыя прычыны — 24%.

Найбольшая колькасць першых дазволаў на жыхарства выдадзена ў Польшчы, Германіі і Вялікабрытаніі. У 2018 годзе кожны пяты дазвол на жыхарства быў выдадзены ў Польшчы (635 тысяч, або 20% ад агульнай колькасці дазволаў, выдадзеных у ЕС), далей ідзе Германія (544 тысячы або 17%), Вялікабрытанія (451 тысяча ці 14% ), Францыя (265 тысяч або 8%), Іспанія (260 тысяч, таксама 8%), Італія (239 тысяч або 7%) і Швецыя (125 тысяч або 4%).

Польшча выдала 328 тысяч дазволаў на жыхарства па прычынах працаўладкавання і стала першай краінай у ЕС па гэтым паказчыку. Вялікабрытанія выдала больш за ўсіх дазволаў на жыхарства для атрымання адукацыі (190 тысяч). Германія, Іспанія, Італія і Вялікабрытанія былі чатырма дзяржавамі-сябрамі ЕС з найбольшай колькасцю дазволаў на жыхарства, выдадзеных па сямейных абставінах.

У трынаццаці дзяржавах-сябрах ЕС найбольшая колькасць дазволаў была выдадзена па прычынах працаўладкавання, найбольшая доля назіралася ў Харватыі (90% усіх дазволаў на жыхарства, выдадзеных у гэтай краіне), Літве (77%), Славеніі (71%) і Славакіі (66% ). У дзесяці дзяржавах-сябрах асноўная прычына выдачы дазволаў на жыхарства была звязана з сям'ёй, найбольшая доля была зарэгістраваная ў Іспаніі (52% усіх дазволаў на жыхарства, выдадзеных у гэтай краіне), Італіі (51%) і Бельгіі (50%). Адукацыя была асноўнай прычынай ў Ірландыі (60% усіх дазволаў на жыхарства, выдадзеных у гэтай краіне) і Вялікабрытаніі (42%).

NN.by

2
Не профпригоден / адказаць
27.10.2019 / 01:06
Ляксандра, Своей бабке красной ..... само будешь зарабатывать на пенсию, а беларусы разберутся что им и как делать.
1
BVI / адказаць
27.10.2019 / 01:13
Ляксандра,<<< Дёрнули за границу.А кто здесь будет зарабатывать деньги для налогов,чтобы их родителей-пенсионеров содержать?>>> Жители Дроздов.
https://nn.by/?c=ar&i=239977&lang=ru

0
Ёпрст / адказаць
27.10.2019 / 13:33
Рыгоравіч як канец любой надзеі піпла на лепшае жыццё у Беларусі, чаго тут гуляць у жмуркі!
І гэты аргумент палякі успрымаюць :-)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30