Знайсці
25.10.2019 / 15:01РусŁacБел

Мільёны карыстальнікаў маглі падхапіць «вірус» на Android

ESET выявіла ў краме Google Play шкоднасную кібератаку, «ахвярамі якой сталі мільёны карыстальнікаў Android». Пра гэта паведамляе tut.by са спасылкай на афіцыйны блог кампаніі.

Спецыялісты выявілі 42 дадаткі ў краме Google Play, якія «адносяцца да кампаній па распаўсюдзе рэкламнага ПЗ». Палова з іх усё яшчэ была даступная на момант выяўлення. Сумарна гэтыя шкоднасныя праграмы загрузілі восем мільёнаў разоў за апошні год.

Дадаткі выкарыстоўваюць розныя хітрыкі, каб трапіць на прылады ахвяр і застацца незаўважанымі. Напрыклад, не паказваюць рэкламу, пакуль дэвайс не будзе адчынены. Калі карыстальнік паспрабуе высветліць, які дадатак запускае паказ рэкламы, праграма будзе выдаваць сябе за Facebook або Google.

У ESET яшчэ раз нагадалі: на платформе Android варта больш уважліва ставіцца да загрузкі прыкладанняў (асабліва з неправераных крыніц), а таксама выкарыстоўваць спецыялізаваныя антывірусы.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера