Знайсці
24.10.2019 / 22:5713РусŁacБел

Дынько: Я выйшаў з ПЭНа ў той жа вечар, калі даведаўся пра выключэнне Севярынца

У мяне пытаюцца пра маё стаўленне да дыскусіі ў ПЭНе. Хачу паведаміць, што я падаў заяву на выхад з арганізацыі ў той жа вечар, калі даведаўся пра выключэнне Севярынца за нясплачаныя складкі.

Выйшаў ціха, бо не хацеў пладзіць канфлікты — мусіць, мы тут з Глебам Лабадзенкам прыкладна аднолькава мыслілі.

Мой удзел у арганізацыі даўно стаў нагадваць фантасмагорыю — некалькі гадоў таму мяне, тады яшчэ сябра Рады, перасталі запрашаць на пасяджэнні Рады. Як я зразумеў, мой голас быў там лішні і мог перашкодзіць прыняць патрэбныя рашэнні. Абсурдам было б навязвацца.

Рашэнне аб выхадзе я прыняў праз некалькі гадоў пасля гэтага, калі пабачыў, што арганізацыя застаецца далёкая ад маіх клопатаў і чаканняў. Імпульсам стала выключэнне з арганізацыі Паўла Севярынца — з некаторымі поглядамі якога я не згодны, але які мае права на свабоду выказвання і ніяк не заслугоўвае выключэння. Некаторыя іншыя сябры арганізацыі такія ўжо подласці дапускалі, і то іх ніхто не выключаў. А Севярынца, былога палітвязня, — выключылі.

І спыненне сплаты складак, і выхад былі формамі пратэсту — ціхімі формамі, бо я не хацеў пераносіць гэта ў публічную плоскасць, у нас і так хапае канфліктаў. Ніхто не рэагаваў на гэты мой ціхі пратэст, і гэта мяне ўпэўніла, што маё рашэнне было правільным, што я і мой досвед не патрэбны арганізацыі больш. Арганізацыя страціла сувязь са мною.

У свой час я ўзначаліў ПЭН-Цэнтр па просьбе Васіля Быкава і Карласа Шэрмана, калі арганізацыя была ў крызісным стане, а аўтарытарны рэжым душыў недзяржаўны сектар, і трэба было ПЭН уратаваць. Удзел у ПЭН-Цэнтры даў мне радасць зблізку пабачыць, слухаць, зразумець Быкава, Барадуліна, Тараса, Тычыну, Арлова, Казько, Баршчэўскага ды сотні іншых выдатных людзей. Гэта было цікава і запамінальна. ПЭН-Цэнтр застанецца важнай часткай майго мінулага.

Андрэй Дынько

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930