Знайсці
24.10.2019 / 21:472РусŁacБел

У Маладзечне зламыснікі скралі з рахунку прадпрыемства каля сарака тысяч рублёў

Супрацоўнікі Маладзечанскага РАУС праводзяць праверку па факце крадзяжу грошай з банкаўскага рахунку мясцовай фірмы, якая займаецца вытворчасцю вокнаў ПВХ, паведаміла афіцыйны прадстаўнік Маладзечанскага РАУС Юлія Крук.

Пра інцыдэнт у міліцыю паведаміў 39-гадовы дырэктар гэтага прадпрыемства. Па словах мужчыны, урон склаў 39 830 рублёў.

Падчас праверкі праваахоўнікі ўстанавілі, што з дапамогай сістэмы «Кліент-банк» ажыццявілі восем грашовых пераводаў. Больш за чатыры тысячы рублёў сышлі на рахункі бізнэс-партнёраў, астатнія грошы ў памеры каля 36 тысяч перавялі на адрасы «ілжывых банкаўскіх рахункаў» невядомых асоб.

Як высветлілася, на службовым камп’ютары не была ўсталяваная антывірусная абарона. Адбылося заражэнне ПК, што дазволіла зламыснікам атрымаць доступ да аддаленага кіравання камп’ютарам і сакрэтнай інфармацыі.

У такіх выпадках факт заражэння шкоднасным праграмным забеспячэннем карыстальнік можа не заўважыць. Злавіўшы момант, калі ключ электроннага лічбавага подпісу падлучаны да камп’ютара, ашуканцы аформілі аплатныя даручэнні на спісанне сродкаў, падпісалі іх электронным лічбавым подпісам і накіравалі на выкананне ў банк.

Рэгіянальная газета

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930