Знайсці
24.10.2019 / 21:154РусŁacБел

Навукоўцы навучылі пацукоў кіраваць маленькімі машынкамі ВІДЭА

Навукоўцы вырашылі праверыць здольнасць грызуноў навучацца новым навыкам і стварылі для іх спецыяльныя машыны, піша CNN.

Навукоўцы хацелі высветліць, наколькі пацукі здольныя навучацца новым навыкам і наколькі гэта характэрна для кожнай асобіны. Даследчыкі пабудавалі малюсенькія аўтамабілі, якія складаліся з пустога кантэйнера для ежы і электрычнай платформы з коламі.

Унутры кантэйнера навукоўцы стварылі «рулявое кола». Калі пацук браўся лапамі за медныя пруты, яны замыкалі электрычны ланцуг, які рухаў машыну наперад. Дакрананне да левай, цэнтральнай ці правай планкі накіроўвала аўтамабіль у розныя бакі.

Навукоўцы навучалі пацукоў, узнагароджваючы іх смачнай ежай кожны раз, калі яны рухалі машыну наперад. Затым навукоўцы пайшлі яшчэ далей і стварылі прастакутную скрынку плошчай чатыры квадратныя метры, каб пацукі маглі ў ёй ездзіць. Каманда паступова размяшчала пачастункі на сцяне скрынкі і заахвочвала грызуноў уразацца ў іх на машыне. З кожным разам пачастункі размяшчалі ўсё далей і далей, так што пацукам даводзілася ўсё дакладней цэліцца, каб патрапіць у патрэбнае месца.

У эксперыменце ўдзельнічалі 11 самцоў і шэсць самак пацукоў, але не ўсе яны вучыліся аднолькава паспяхова. На гэта, паводле высноў даследчыкаў, паўплывала пераважна навакольнае асяроддзе. Пацукі, якія жылі ў складаным асяроддзі з пастаянным навучаннем, навучыліся вадзіць машыну значна хутчэй, чым тыя, хто жылі ў змрочных і сумных лабараторных умовах.

Па словах аўтараў працы, даследаванне прадугледжвае, што атрыманыя даныя можна перанесці і на людзей. Гэта значыць наша здольнасць да навучання новым навыкам можа моцна залежаць ад нашага асяроддзя.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера