Знайсці
24.10.2019 / 15:431РусŁacБел

Вірусныя атакі на беларускія прадпрыемствы працягваюцца

Раней паведамлялася, што шэраг беларускіх прадпрыемстваў быў атакаваны камп'ютарнымі вірусамі. І па гэты дзень так званыя банкаўскія траяны працягваюць знішчаць інфармацыйнае забеспячэнне беларускіх прадпрыемстваў усіх формаў уласнасці, паведамляе прэс-служба міліцыі.

Інфікаванне адбываецца па наступнай схеме.

На электронную пошту прадпрыемстваў нібыта ад партнёраў прыходзяць «фішынгавыя» лісты пад выглядам розных дакументаў. Грэбуючы мінімальнымі правіламі інфармацыйнай бяспекі, супрацоўнікі прадпрыемства адкрываюць прымацаваны файл і тым самым актывуюць дзеянне шкоднаснай праграмы. Апошняя збірае канфідэнцыйную інфармацыю і перадае яе на кіравальны сервер.

У наступным пры падключэнні супрацоўнікам прадпрыемства электроннага USB-ключа сістэмы «Кліент-банк» на экране з'яўляецца застаўка нібыта пра абнаўленне аперацыйнай сістэмы. На самай справе ў гэты час адбываецца фарміраванне і адпраўка ў банк плацежнага даручэння на перавод фінансавых сродкаў на падстаўныя рахункі фізічных або юрыдычных асоб.

Толькі за апошні тыдзень супрацоўнікі ўпраўлення «К» МУС Беларусі зафіксавалі пяць фактаў крадзяжоў на агульную суму больш за 100 000 рублёў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031