Знайсці
24.10.2019 / 15:101РусŁacБел

Мітынгоўцы ў Бейруце праспявалі малому песню Baby Shark. Цяпер гэта гімн пратэстаў, у якіх удзельнічае мільён чалавек

Падчас пратэстаў у Бейруце Эліяна Джабур з маленькім сынам Робінам праязджала міма мітынгоўцаў на машыне. Яна папрасіла людзей не шумець, каб не палохаць Робіна, які быў на пярэднім сядзенні. Тады людзі вырашылі выканаць дзіцячую песню Baby Shark. На відэа малы здаецца здзіўленым.

«Хоць ён і выглядае збянтэжаным на відэа, зараз ён пачынае смяяцца кожны раз, калі глядзіць яго», — распавяла Эліяна Reuters.

Відэа стала папулярным, і цяпер дзіцячая песня ператварылася ў неафіцыйны гімн пратэстоўцаў у Ліване, яе рэміксы ўключаюць падчас дэманстрацый, а натоўп хорам падпявае.

Ліван апынуўся на мяжы народнай рэвалюцыі. Пратэсты працягваюцца ўжо восем дзён. На вуліцы розных гарадоў выходзіць да паўтара мільёна чалавек (усяго насельніцтва Лівана - 6 мільёнаў). Людзі пратэстуюць супраць урада Саада Харыры.

Паўтара мільёна маніфестантаў абвінавачваюць дзеючую ўладу ў карупцыі, «палітычным атлусценні» і поўным зневажэнні да патрэб простых людзей. Іх галоўныя патрабаванні: неадкладная адстаўка карумпаванага ўрада, фарміраванне новага кабінета «тэхнакратаў» і правядзенне маштабных эканамічных рэформаў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера