Даслаць навіну
Знайсці
5
Lisouchyk / адказаць
24.10.2019 / 14:11
Дзякуй за Працу, пан Дзярновіч!!! Памагай Вам Бог!!!
12
litwin / адказаць
24.10.2019 / 14:16
пра што размова мы літвіны былі і будзем беларусы мянушка якую нам далі акупанты . трэба 2е назвы сёння выкарыстоўваць , Галандцы , Фіны  і тд так робяць. тут няма цяжкасці , пра дебеларусізацыю яна адбылася у 70х, літувіскімі камуністамі Т Снайдэр пісаў пра гэта. а сёння, не маем афіцыйнай гісторыі (акрамя зашкавару бсср) таму  ЛР/ УР кажуць  што мова ВКЛ была Укр., і нас не было недзе 
9
Фасон Брыля / адказаць
24.10.2019 / 14:31
Купка лятувісаў, якая зараз гаспадарыць у Вільні, прыдатная хіба на тое, каб будынкі заставаліся дагледжанымі, у культурнай палітыцы яны паводзяць сябе па-дзікунску. Саюз з Украінай супраць беларусаў, ніякага "міністэрства беларускіх спраў" -- гэта вам не "тая" маладая і сяброўская Летува, якая падтрымлівала Ластоўскага, Душэўскага, Луцкевічаў, Сергіевіча...
Тое аб'ектыўна штурхае беларусаў на сяброўства з Польшчай. Яно й добра, што на сяброўства, але кепска, што супраць.
Каму ад таго выгада: "...і тут усе глядзяць на Усход". Divide et impera!
7
Litvin z Pinska / адказаць
24.10.2019 / 17:25
— А цяпер да Вільні, дзьве траціны насельніцтва якой у XVI ст. складалі беларусы, якія тады называліся русінамі і жылі ў так званым Civitas Ruthenica — Рускім горадзе. ———————————————- Чытаем прывілей нашага вялікага князя Жыгімонта Аўгуста ...што там в том прывильи описан паном шляхте обоего закону и веры хрестианское рымского закону Литве, а греческого Руси, ... што вышей о народе том славном Великого Князьства ач двоего закону хрестианского людей але одного и однакого народу описано и поменено.... Русін гэта толькі вернік Праваслаўнага (Бізантыйскага узору) а не этнічнасць ці народнасць. Хопіць дурыць глузды людзям руска мірнымі тэзамі Мы Літвіны а па хрэшчэнню былі і русіны. Жыве Літва! Літвіны супраць русска мірскай і Савецка Беларусістскай Хлустні!!!
5
Генэрал Голад / адказаць
24.10.2019 / 17:32
Літвіны шукаюць апірышча ў спадчыне ВКЛ, бо ня могуць абперціся на Рэспубліку Беларусь. Ну не жадаюць разумныя, сумленныя і годныя будаваць "сільную і працьветаюшчую", спрэс разьбеларушаную Беларусь! Жаданьне быць літвінам, гэта перш за ўсё жаданьне быць ЧАЛАВЕКАМ. 
А зараз два пытаньня: Ці ўсе літвіны ёсьць беларускімі патрыётамі? - Так! 
А ці ўсе беларусы ёсьць беларускімі патрыётамі? - Не! 

Калі летувісы разьбеларушваюць беларускую Вільню, то хто ж разьбеларушвае беларускі Менск?
1
Яўген Малікаў / адказаць
24.10.2019 / 18:26
Чытаючы сучасныя ўкраінскія тэксты па гісторыі ВКЛ - Рэчы Паспалітай добра бачна, як беларусы "замінаюць" украінскаму місіянству -- украінцы пазіцыянуюць сябе як мост паміж Еўропай і Дзікім Усходам, праз які Еўропа акультурвала апошні. А тут вечна нейкія беларусы ўлазяць -- то Скарына першадрукар, то барока ў 17 ст. у Расею беларускія майстры, а не ўкраінскія, прынеслі, то поўнач Чарнігаўскай губерніі -- гістарычная Старадубшчына, называе сябе "ліцьвінамі" і спрэс размаўляе на абсалютна беларускай, а не ўкраінскай мове. Пры гэтым бачна, як украінцы мэтанакіравана жангліруюць фактамі ва ўгоду сваім гіпотэзам. І атрымліваецца, як і піша А.Дзярновіч -- з кожным паасобку даследчыкам размаўляеш -- усё нармальна, усе паразумеліся, але ёсць "нацыянальная гістарыяграфія", дзе ўсё наадварот. Пачытаеш некаторыя ўкраінскія тэксты і так і карціць напісаць даследванне на тэму "Антыбеларускі шавінізм ва ўкраінскай гістарыяграфіі ХХ -- пачатку ХХІ ст.".
22
Лявон Баршчэўскі / адказаць
24.10.2019 / 18:40
Генэрал Голад,

натуральна, калі нехта сябе абвяшчае "ліцьвіном", яму беларуская мова робіцца чужою і не патрэбнаю ("ліцьвінскай" жа мовы не існуе ў прыродзе). Выдатная камбінацыя, каб зьнішчыць мову і растаптаць Купалу, Коласа, Багдановіча, Гарэцкіх, Геніюш, Арсеньневу, Быкава, Караткевіча, Барадуліна, Брыля, Арлова!.. 
Чыстакроўны нашчадак ліцьвінскае шляхты Францішак Багушэвіч некалі напісаў, што Беларусь існуе толькі там, дзе гучыць беларуская мова. І ніхто іншага ўцямнага пакуль што не давёў.
Апошнія ж ідэйныя "ліцьвіны"-інтэлектуалы, Чэслаў Мілаш і Ежы Гедройць, як вядома, зусім не па-беларуску размаўлялі й пісалі..
Далей пайшоў спадар Анатоль Тарас, які абвясьціў у адной са сваіх кніжак: ну ня трэба нам беларуская мова, бо яна ўсё адно не выжыве... Мы, маўляў, "ліцьвіны", але мова наша - маскоўская (у яго - "русская")!!!
Але ж не такія майстры спрабавалі пахаваць нашу, беларускую, мову - і нічога ў іх не атрымалася! І не атрымаецца.


3
Litvin z Pinska / адказаць
24.10.2019 / 18:44
Генэрал Голад 100%
5
Litvin z Pinska / адказаць
24.10.2019 / 18:50
Як жа надакучыла калі блазны кажуць што мы мадэрновая нацыя і утварыліся у канцы 19 стагодзя і мы народ спрадвечных сялян. А да гэтага хто жыў на нашых абшчарах? Летувісы ці русскія? Чаму проста не прызнаць што мы Літвіны і заўсёды імі былі. Проста зараз многія лічуць сябе белымі русамі ці проста русмкімі са знакам качэства . Але гэта не адмяняя нашага паходжання.
3
Уладзимер Мазур / адказаць
24.10.2019 / 20:02
Это не мы говорим на языке оккупантов, а оккупанты говорят на нашем языке!
1
Хэльвіг / адказаць
25.10.2019 / 07:21
Лічу, што летувісы і ўкраінцы знайшлі агульную мову па гісторыі ВКЛ ды ігнаруюць беларускі чыньнік праз тое, што самі беларусы выракаюцца ўласнай мовы й гісторыі. Калі ў Беларусі скрозь і паўсюдна гучыць расейшчызна, у бібліятэцы НАН нават картку чытача па-беларуску няздольныя аформіць, то як натуральнае імкненьне абараніць сябе ад Расеі і "русского міра" і паўстае гэты хаўрус. Калі народ не паважае сябе сам, чаму яго павінны паважаць іншыя? P.S. Нават дзень народзінаў жонкі Макея, якога лічаць прыхільнікам нацыянальнай мовы і культуры, з запрашэннем Ф. Кіркорава, пацьверджвае той факт, што тут жыве не народ, а мэнтальная саўкі. Некалькі разоў сутыкаўся з сытуацыяй, калі ўкраінцы і летувісы былі вельмі здзіўленыя, калі даведваліся, што ў нас яшчэ некаторыя размаўляюць на сваёй мове, бо яны лічаць нас такімі ціхімі манкуртамі і здраднікамі, якія займаюцца прасоўваньнем і папулярызацыяй расейскай мовы і культуры на абшарах былога ссср-а. Таксама я не бачу супярэчлівасьці паміж ліцьвінствам і беларускасьць, а лічу што гэта дзьве назвы аднаго і таго ж народа.
2
ВЛКСМ / адказаць
25.10.2019 / 09:05
Хэльвіг, справа не у мове і не у тым з кім сябруе міністар. Справа у тым, што нашыя адраджэнцы-сіцылісты адрынулі вялікае культурнае і гістарычнае багацце , назву, бо панскае ж ўсё. Пагоня засталася дзякуючы "прыгнятальніку" Скірмунту, а то так і хадзілі б па Менску са Святымі Граблямі). Выкінулі на сацыялістычную сметніцу вялікія скарбы Княства Літоўскага, засяродзіўшыся на гадаванні хімеры сялянскай нацыі пад навязанай іперскай мянушкай.А скарб без гаспадара доўга ляжаць не будзе, чаму б яго к рукам не прыбраць, латышонкі толькі дзякуй скажуць.
2
ВЛКСМ / адказаць
25.10.2019 / 10:23
І яшчэ, науздагон. На маю думку слова Літва павінна вярнуцца у назву нашай краіныі стаць там побач з Беларуссю, ад такога суседства нікуды не дзенешся, так ужо склалася гістарычна). Я разумее, што не зараз, зараз у нас шматвекавыя сувязі з Казахстанам), але гэта павінна адбыцца. І усе стане на свае месца - і Гедымін , і Купала.
4
Хэльвіг / адказаць
25.10.2019 / 10:25
У папярэднім камэнтары я не да канца выказаў сваё меркаваньне, дык вось я таксама за тое каб вярнуць нашу гістарычную назву Літва ці Вялікая Літва, тады бальшыня спрэчных пытаньняў па гісторыі адпадуць самі па сабе. Бо адмаўляцца ад спадчыны ВКЛ і трымацца за штучную назву Беларусь, накінутую акупантам, можа толькі апошні дурань.
3
litvin Babrujskaha pavietu / адказаць
25.10.2019 / 19:06
Лявон Баршчэўскі,   натуральна, калі нехта сябе абвяшчае "ліцьвіном", яму беларуская мова робіцца чужою і не патрэбнаю ("ліцьвінскай" жа мовы не існуе ў прыродзе). Выдатная камбінацыя, каб зьнішчыць мову і растаптаць Купалу, Коласа, Багдановіча, Гарэцкіх, Геніюш, Арсеньневу, Быкава, Караткевіча, Барадуліна, Брыля, Арлова!..
https://nn.by/?c=ar&i=239862
  
   А калі  літвінам? ...  Пан, Лявон не кажыце бязглузьдзіцу, калі ласка
11
Лявон Баршчэўскі / адказаць
25.10.2019 / 19:44
litvin Babrujskaha pavietu,

а што я напісаў ня так? Купала, можа, пісаў "Жыве... Літва!", ці Арсеньнева - "Над... Літвою, ціхай і ветлай", ці Геніюш - "Як жыць, дык жыць для... Літвы", ці Караткевіч - "...Літоўскую песьню"?
Ці, можа, італьянцы толькі і жывуць тым, каб зноў назваць сваю краіну Рымскай імпэрыяй, гішпанцы сваю - Кастыліяй, чэхі сваю - Багеміяй, а харваты сваю - Далмацыяй? 
Зайдзіце ў паляшуцкую хату дзе-небудзь на Драгічыншчыне і прапануйце, каб мясцовыя назвалі сябе, замест каб беларусамі,  "лытвынамі" - могуць вам і пысу начысьціць за гэта.
2
Генэрал Голад / адказаць
25.10.2019 / 20:39
Лявон Баршчэўскі, Вы не адказалі на маё пытаньне: Хто разьбеларушвае беларускі Менск? А адказ просты - беларусы. 
Я ведаю, што маю Літву заваявалі войскі Маскоўскага цара; я ведаю, што ўніяцкую царкву зьнішчылі па загаду Маскоўскага цара; я ведаю, што маю Літву назвалі Белай Россіей па загаду Маскоўскіх уладароў. 
А чаму ж маю Беларусь робяць расейскай правінцыяй самі беларусы?
А робіцца гэта таму, што ў іх няма Літвы: няма гісторыі, няма князёў, няма свае царквы, няма перамог і здабыткаў мінулага. У беларусаў ёсьць толькі БССР і РБ. 
А калі ў чалавека няма мінулага, то ў яго няма і будучыні. Гэтак жа і з народамі...
17
Лявон Баршчэўскі / адказаць
25.10.2019 / 21:26
Генэрал Голад,

пра "Белую Россію" гэта вам даўно прысьнілася? Уніяцкая царква прычым да Літвы, калі сабор адбыўся ў Полацку? 
Можа, Саламон Рысінскі, калі ў 1618 годзе на падтытуле сваёй кнігі назваў сябе "беларусам", жыў у БССР? Можа, БССР была, а Літоўскай ССР не было ў прыродзе?
Можа, Храптовічы, якія з 1780 па 1838 год вялі бясконцыя судовыя разборкі (дакумэнты захоўваюцца ў архіве на Вавэлі), каб называцца "беларускім шляхецкім родам", толькі й марылі, што пашыцца ў "ліцьвіны"? Можа, "Наша Ніва", якая пачала выходзіць ня дзе-небудзь, а ў Вільні ў 1906 годзе, назвала сябе: "Першая БЕЛАРУСКАЯ газэта" з рысункамі" проста так ці з бадуну?
Маё самавызначэньне сфармавалі мае бабуля і бацька, Купала і Багдановіч, пазьней - Гарэцкія і Равенскі, Абдзіраловіч і Самойла, Смоліч і Ластоўскі, Кіт і Улашчык, Быкаў і Барадулін... Хто ствараў "вашу Літву", магу толькі здагадвацца - прынамсі, што яны на маёй мове размаўляць ня надта імкнуліся...
4
Valadzimir / адказаць
25.10.2019 / 23:59
// Алег Дзярновіч пісаў .... цяпер цяжка разважаць, наколькі эфектыўнай і карыснай была б зьмена ідэнтычнасьці. // ....................// Хэльвіг пісаў 25.10.2019 / 10:25  ... дык вось я таксама за тое каб вярнуць нашу гістарычную назву Літва ці Вялікая Літва, тады бальшыня спрэчных пытаньняў па гісторыі адпадуць самі па сабе. // ....................................................Я не згодны з абоімі. Нацыянальная ідэнтычнасьць - гэта выключна асабістая справа чалавека адносіць сябе да той ці іньшай ментальна-духоўна-гістарычнай супольнасьці (народа, нацыі). І калі ён па нейкіх, толькі яму вядомых прычынах вырашыць зьмяніць сваю ідэнтычнасьць - гэта ягонае поўнае права і, ізноў жа, выключна ягоная асабістая справа. І чыясьці ацэнка таго, насколькі яна (гэтая зьмена) зьяўляецца "эфектыўнай і карыснай"(!?) - гэта страшэнна недарэчна і, як здаецца, тут можна нават убачыць завуаліраваную форму гвалту над асобай.І, на маю думку, ужо адкрытым гвалтам над цэлым народам, які зараз лічыць сябе "беларусамі", было б валюнтарысцкае, прынятае "зьверху", рашэньне аб вяртаньні РБ "гістарычнай назвы Літва ці Вялікая Літва". Лічу, што такое рашэньне можа быць толькі ініцыяваным "зьнізу", быць толькі воляй народа, большасьць якога адчуе зьмену сваёй ідэнтычнасьці, тым больш што юрыдычна яно можа быць прынята, мяркую, толькі праз агульнанацыянальны рэфэрэндум. А такое магчыма толькі праз шырокае асьвятленьне і вяртаньне сапраўднай гісторыі нашага народа.
2
Valadzimir / адказаць
26.10.2019 / 01:04
// Лявон Баршчэўскі пісаў 25.10.2019 / 21:26 // ...Хто ствараў "вашу Літву", магу толькі здагадвацца - прынамсі, што яны на маёй мове размаўляць ня надта імкнуліся... // ......................................................Гы-гы. Па-першае, уважаемый, калі б люцічамі-лютвой-літвой не была створана "ваша" Літва, то, абсалютна адназначна, не было б ніякай вашай Беларусі, і ні саміх сёняшніх беларусов. Па-другое, вельмі падобна на тое, што Вы размаўляеце якраз на яе, лютвы-літвы славянскай, крыху зьмененай, мове (нагадаю пра знакаміты вокліч Кейстута па літоўску(!)падчас прынясеньня у ахвяру быка на знак замірэньня з венграмі, які "балта"ліетувіскія фолкхісторыкі, тлумачачы на сваёй мове, проста извращались, і які, як высьветлілася, на "вашай" мове зразумелы амаль без тлумачэньняў: "Рагаціна - розьні нашы, Госпа(д) на(д) ны (намі)". І па-трэцяе, ганьба "иванам, не помнящим родства"!
12
Лявон Баршчэўскі / адказаць
26.10.2019 / 07:53
litvin Babrujskaha pavietu,

законы беларускай мовы (калі вы ўсё-такі зробіце ласку і прызнаеце яе існаваньне) патрабуюць, каб перад мяккім в гукі т або д таксама вымаўляліся мякка. 
"Літвін" - гэта па-расійску або па-польску (Litwin). Па-беларуску - ліцьвін, гэтак жа, як дзьверы, Дзьвіна, Цьвер, цьвёрды і г.д. І нават наркамаўкай пішацца дз і ц: дзверы, Дзвіна, Цвер, цвёрды. У адрозьненьне ад: тварог, твой, два, двор.
Дзіўна, што трэба тлумачыць тое, што вывучаюць у малодшай групе дзцячага садку.
2
Хэльвіг / адказаць
26.10.2019 / 09:35
Valadzimir, Вашыя разважаньні слушныя, але ёсьць адно "але", справа ў тым, што мэтанакіраваны працэс русіфікацыі і манкуртызацыі зайшоў задалёка і ў варунках, калі гісторыя скажаецца і чалавеку гвалтоўна накідваецца чужая тоеснасьць, яму вельмі складана зрабіць адпаведны выбар. То бок, пакуль у краіне кіруе "хакеіст" і яго прарасейская хэўра, на жаль, пра нейкі рацыянальны выбар народа, пазбаўленага гістарычных ведаў, гаварыць не выпадае. Калі б у нас была сапраўдная нацыянальная дзяржава, дзе б грунтоўна вывучалася свая сапраўдная гісторыя, зьмена назвы краіны на Літву ці Вялікую Літву мне бачыцца цалкам рэальнай. Таксама, датычна меркаваньня паважанага Сп. Л. Баршчэўскага, пры зьмене назвы краіны ніхто не зьбіраецца адмаўляцца ад даробку літаратараў, якія ідэнтыкавалі сябе беларусамі, бо беларус і ліцьвін - гэта прадстаўнік аднаго народа.
17
Гражданин России / адказаць
26.10.2019 / 12:35
"А чым кіруюцца літоўцы — няўжо спробай узьвесьці чарговы мур супраць беларускай прысутнасьці ў Вільні?" - Супраць прысутнасци фанабэрыстай беларускай нацыи, якая ничога з сябе не уяуляе и, як звычайна, седзячы на канапах, винавациць у сваих праблемах наваколле, выступаюць не тольки у Вильни. 
2
ВЛКСМ / адказаць
26.10.2019 / 13:43
Гражданин России, ванька, иди к своей маньке - здесь водки нет
1
бульбон / адказаць
26.10.2019 / 16:11
Гражданин России, навошта вы сюды пнецеся тады, "не фанабэрыстыя, якія штосьці з сабе ўяўляюць" са сваімі парадамі, што нам рабіць і як нам жыць на сваёй зямлі? Ці можа ізноў нагадаеце нам, як вам увесь свет замінае - асабліва Абама, які абмачыў усе дзверы? У вас сваіх надзённых праблемаў бракуе, ці што? Адчапіцеся ад нас, калі ласка.
3
Юзік Крулеўскі / адказаць
26.10.2019 / 22:52
Лявон Баршчэўскі,

Якая  нафіг розніца як запісаць: літвін, ці ліцьвін. Слова літвін -- не рускае, і не польскае. Літвін -- слова старагерманскае. Як казаў Пазьняк -- прыйдзем да ўлады -- разбяромся.

Вось як чэхі тлумачаць назву свайго горада Litvinov. 

Самое старое упоминание датируется 1352 годом под названием Lutwinow . Слово происходит от сочетания древнегерманских слов liut - «люди» и wini - «друг», то есть Liutwin . От него произошло чешское имя L'utvín, позже Litvínov.  Первоначально было два поселения - Верхний и Нижний Литвинов с крепостями.
Галоўнае тут -- жамойты ўкраінскімі рукамі жадаюць беларусаў заваліць тварам у гразь.  З беларусамі, то бок літвінамі, ці ліцьвінамі -- ім цяжка змагацца (спрачацца). Ды я адзін развалю ўсе іхнія міты. А нас жа -- цэлы легіён!
А вось Украіна, украінцы -- 1000кроць мацнейшы гулец на гістарычным полі, чым жамойты! Бо ніколі не было ніякай Кіеўскай Русі, была проста -- Русь. І гэта -- сённяшняя Украіна. І руська мова, якая была дзяржаўнай. У шмат якіх прагледжаных мною  украінскіх відэароліках сказана -- стараўкраінская мова была дзяржаўнай мовай ВКЛ. 
Мне адно не зразумела -- чаму ўсе баяцца ўквяліць жамойтаў, усе стараюцца ім толькі дагадзіць. Усе без выключэння!
Вось святы Зянон першым паляцеў навыперадкі суцяшаць пасля развалу СССР Ландзбергіса --- Не! Не! Не! Барані вас Божа! Мы не збіраемся забіраць у вас Вільню і Віленскі край! Гэта -- змова камуністаў! А тыя трэсліся ад страху -- хацелі дабраахвотна самі прапанаваць Друскенікі, абы застацца з Вільняй.  А мог жа і не ляцець! Шушкевіч -- падпісаў паперы, маўляў ня маем прэтэнзіяў. А мог жа і не падпісаць! Лукашэнка папёрся да Далькі Грыбоўскай -- забярыце свой герб з канём, у нас ёсць свой -- з каласкамі! А мог жа і не аддаваць!
А ці цырымоніліся самі жамойты з суседзямі??? Яны вырвалі з глоткі максімум магчымага! У латышоў аднялі Палангу, маўляў, у нас няма выйсця да мора. (І ў Беларусі таксама няма выйсця да мора, а хацелася б). Проста ў нахабную забралі нямецкі Мемель -- увялі войскі і чхаць яны хацелі на Лігу Нацый. А бальшавікі ў дапамогу прыслалі ім два крэйсеры ў порт Мемель. Вось бы беларусам хто б калі так дапамог!!! 
Дзякуй таму Жалігоўскаму, што заняў Сярэднюю Літву. Хоць і перайшла яна потым Польшчы, але калі б, гіпатэтычна, яна заставалася зараз у Летуве, то хрэн бы мы мелі б сёння Гардзінас (Гродна), Варановас (Воранава), Пастовіс (Паставы), Віджай (Відзы), Браслаў,  Ашмяны, Ліду.... Жамойты сваё ніколі б не аддалі!
3
хамса / адказаць
26.10.2019 / 23:35
Юзік Крулеўскі, дзякуй.. бо менавіта ў слове “літвін” не хочацца гэтага памягчэння.. бо Літва, літоўскі.. таму і літовец хутчэй, не? калі з’явіўся гэты ліцьвін?
1
Юзік Крулеўскі / адказаць
27.10.2019 / 12:08
хамса,

Хто не любіць літвінаў, то ладзіць розныя "козьні". То тое не так, то гэта ня так.

Па дарозе з Глыбокага ў Менск, як толькі мінаеш стэлу з надпісам "Мінская вобласць" -- адразу шыльда  назвы паселішча -- Літвічы. Па нормах правапісу вельмі паважанага мною Лявона Баршчэўскага павінна б на шыльдзе быць напісана -- Ліцьвічы (Ліцвічы), але напісана -- Літвічы. Па логіцы назва паселішча паходзіць ад прозвішча першых пасяленцаў вёскі -- Літвіч. Калі "пагугліць" то можна знайсці шмат прозвішчаў тыпу Літвіч, ёсць і нямецкі варыянт накшталт Штырліц -- Літвіц.


Ёсць цікавая легенда -- насамрэч, быль -- пра Фёдара Літвіча. Жамойты лічуць яго ледзьве не сваім нацыянальным героем. А хто ён быў, калі не літвін-беларус.


В сентябре 1505 года полчища татар и ногайцев числом около шестидесяти тысяч осадили Нижегородский кремль. Нижегородский воевода Хабар Симский имел в своем распоряжении и пушки и порох, но не было у него умельцев –  пушкарей из местных воинов.    А в городских темницах в это время томились пленные литовцы –  огненные стрельцы. В плен они были взяты в 1500 году после поражения в битве при речке Ведроша, что впадает в Днепр близ Дорогобужа. Вместе с пленными в Нижний были доставлены и трофейные пушки. Воевода пообещал пленным свободу, если они помогут отстоять Нижний. Из пушек стрелять русские еще не умели… И вот с Ивановской башни раздался первый в истории Нижнего Новгорода пороховой выстрел; первый выстрел был направлен так метко, что ядро разметало палатку хана».    Легендарный Федя Литвич поразил мурзу Ногайского, и татары в смятении отступили. В летописи сказано, что “литовцы огненным стрелянием своим и град от взятия удержаша, и народ от меча и плена избавиша”.
 Хабар Симский свое слово сдержал и не только отпустил, но и богато одарил литовских стрельцов, многие из которых так и остались в Нижнем по своей воле.
На месте поражения врагов, близ палатки Махмет-Амина и был построен храм во имя пророка Илии.



2
хамса / адказаць
27.10.2019 / 13:05
Юзік Крулеўскі, і шчэ раз неверагодны вам дзякуй! вы проста скарб)
а што да правілаў і нормаў.. то не бывае правілаў без выключэнняў.. некаторыя паважаныя філёляхі забываюць пра гэта?) толькі ліТвін!)
1
Лявон Баршчэўскі / адказаць
27.10.2019 / 19:09
Юзік Крулеўскі,

шаноўны Юзік,
ні ў польскай, ні ў чэскай мовах гук т перад мякккім (ці паўмяккім) в не зьмяняецца. Але ў беларускай мове такая зьмена (пераход т у ць) абавязковая! Гэта нельга памяняць ні па сваім жаданьні, ні нават указам прэзыдэнта!
Называючы сябе "літвінамі", людзі называюць сябе чужаземным імём (зрэшты, вы й так гэта прызналі).
У мовы свае законы, і яны бываюць нават больш суровыя, чым у фізыцы!
3
хамса / адказаць
27.10.2019 / 20:01
>У мовы свае законы, і яны бываюць нават больш суровыя, чым у фізыцы!
ого)))
2
Лявон Баршчэўскі / адказаць
27.10.2019 / 22:07
хамса,
угу! 
1
хамса / адказаць
27.10.2019 / 22:58
мы з вамі, Лявон Баршчэўскі, зараз дзе? правільна - на нашай ніве.. а бальшыня народу тым часам дзе? правільна - у гандлёвых цэнтрах.. вось вам і ыгы )
2
Бруно Хавьерович / адказаць
28.10.2019 / 17:11

Вероятно, профессор Бумблаускас, не очень хорошо знает (или не хочет знать) историю происхождения литовских фамилий. Только факты - список 10 самых распространенных в настоящее время мужских фамилий в Литве: Казлаускас (Kazlauskas), Петраускас (Petrauskas), Янкаускас (Jankauskas), Станкявичюс (Stankevičius), Василиаускас (Vasiliauskas), Жукаускас (Žukauskas), Буткевичюс (Butkevičus), Паулаускас (Paulauskas), Урбонас (Urbonas) и Каваляускас (Kavaliauskas).
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера