Знайсці
24.10.2019 / 08:14РусŁacБел

У Брэсце 23-гадовага студэнта знялі з выбараў у парламент. Ён абскардзіў рашэнне ЦВК

23-гадовага студэнта Варшаўскага універсітэта Уладзіслава Сысу, які вылучаўся кандыдатам у дэпутаты па Брэсцкай Усходняй выбарчай акрузе № 3, знялі з удзелу ў парламенцкіх выбарах, піша tut.by.

Уладзіслаў Сыса вылучаўся ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады. 17 кастрычніка акруговая камісія зарэгістравала яго кандыдатам і ўручыла пасведчанне. Аднак праз 5 дзён малады чалавек даведаўся, што з удзелу ў электаральнай гонцы яго знялі.

View this post on Instagram

Сегодня работали на Луцкой. Убедился в политической не заинтересованности населения, абсолютной. Люди не понимают для чего нужны выборы, что такое власть и каковы её основные функции. Они её отвергают. Они считают это необходимым злом, я же вижу в этом возможность, для получения благ. Наша власть атрофировала политический ум и чуйку в своём населении. Это её главное зло. Также бросалась в глаза закоренелость в суждениях, однообразие в логике, и податливость к пропаганде. Люди думают заранее изготовленными установками, не своей головой. Огорчает. Если бы на население наложилась ответственность за решения, принятые не властями, а ими самими, росла бы и заинтересованность и вовлеченность населения в гос дела. Но вместе с минорными нотами, есть и мажорные. Создаётся мой электорат, который ЗА, действительно верят и ждут меня на месте депутата. Многие уже воспринимают, как депутата. Приятно. Мотивирует. _____________ #сыса2019#выборы#парламент#депутат#беларусь#брест#минск#выборы2019#занарод#противвласти#выборывпарламент#оппозиция#зеленский#навальный#любовьсоболь#дудь#адекватнаяполитика#народныйкандидат#votefor#vote#belarus#by#elections#wybory#parlament#выборывбеларуси#brestgram#vscobrest

A post shared by Сыса Владислав (@kandidat_sysa2019) on

23 кастрычніка ён атрымаў рашэнне абласной выбарчай камісіі, згодна з якім у рэгістрацыі кандыдатам яму было адмоўлена, бо ён вучыцца ў Польшчы і пастаянна не жыве на тэрыторыі Беларусі, паведаміў tut.by Уладзіслаў Сыса. Малады чалавек з гэтым не пагадзіўся і падаў скаргу, у якой указаў, што з Беларусі ён выехаў на час вучобы і мяняць месца жыхарства не мае намеру. 

Уладзіслаў вучыцца ў Варшаўскім універсітэце на факультэце паліталогіі і міжнародных адносін па спецыяльнасці «эксперт па Еўразвязу». Хлопцу засталося вучыцца адзін год. У гутарцы з tut.by ён падкрэсліў, што ўдзел у парламенцкіх выбарах для яго — не студэнцкі праект, і, калі б стаў дэпутатам, то ўвесь свой час прысвяціў бы грамадскай дзейнасці ў Беларусі

— Вядома, можна было б напісаць і дыплом аб гэтым, але не. Для мяне гэта свядомы крок, да якога я доўга рыхтаваўся, — распавёў Уладзіслаў Сыса.

Вылучацца ад БСДГ хлопец вырашыў, бо баяўся, што сабраныя подпісы «забракуюць» на этапе рэгістрацыі кандыдатам:

— Вырашыў перастрахавацца і пайсці ад партыі.

Скаргу Уладзіслава Сысы Брэсцкі абласны суд разгледзіць 24 кастрычніка.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера