Знайсці
24.10.2019 / 00:1516РусŁacБел

Філіп Кіркораў прыляцеў у Мінск, каб павіншаваць з днём нараджэння жонку Макея

22 кастрычніка ў Мінску адсвяткавалі дзень нараджэння Веры Паляковай - жонкі Уладзіміра Макея. Вера Палякова адзначала 41-ы дзень нараджэння ў Прэзідэнт-Гатэлі. Сярод гасцей быў заўважаны расійскі поп-спявак Філіп Кіркораў, піша kp.by.

Расійскі спявак напярэдадні прыбыў у Мінск разам са сваімі дзецьмі.

Юбілейны вечар прайшоў у малой зале КЗ «Мінск». Кіркораў выйшаў на сцэну разам з дзецьмі і праспяваў «З Днём нараджэння!».

Павіншаваць жонку на некалькі гадзін прыляцеў з Германіі і Уладзімір Макей. Пасля святочных мерапрыемстваў ён вярнуўся ў Нямеччыну з рабочым візітам.

kp.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера