Знайсці
23.10.2019 / 20:5225РусŁacБел

Лукашэнка: Усе ўжо наеліся нямецкай і амерыканскай тэхнікай, кажуць «нам бы МТЗ»

Аляксандр Лукашэнка мае намер абмеркаваць на сустрэчы з прэзідэнтам Казахстана Касым-Жамартам Такаевым пытанне аб продажы буйнога пакета акцый ААТ «Гомсельмаш». Пра гэта кіраўнік дзяржавы распавёў у інтэрв'ю агенцтву «Хабар», перадае БелТА.

Аляксандр Лукашэнка перакананы, што час простых гандлёвых адносін паміж краінамі ўжо прайшоў.

У якасці прыкладу ён прывёў «Гомсельмаш» і згадаў аб прапанове беларускага боку Казахстану ўвайсці ў акцыянерны капітал гэтага прадпрыемства. Гэтая ініцыятыва была падтрымана Касым-Жамартам Такаевым. «Ён ужо зацікавіўся гэтым праектам. Мы яго будзем абмяркоўваць. І калі мы на «Гомсельмашы» пачнём вырабляць беларуска-казахстанскую тэхніку, хто ад гэтага страціць? Ніхто. Мы толькі выйграем», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы канстатаваў рост папулярнасці айчыннай тэхнікі ў шэрагу краін, у тым ліку Казахстане. «Вы ўжо наеліся, паспрабаваўшы імпартнай, так бы мовіць, тэхнікі — нямецкай, амерыканскай. Усе «наеліся» на постсавецкай прасторы і кажуць: «Не, нам бы МТЗ», — адзначыў Лукашэнка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера