Знайсці
23.10.2019 / 18:4512РусŁacБел

Ярмошына папярэдзіла, што за паклёп у сацсетках і выступах кандыдаты ў дэпутаты могуць пазбавіцца свайго статусу

Некаторыя кандыдаты ў дэпутаты ўспрымаюць кампанію як сур'ёзную палітычную барацьбу з сур'ёзнымі палітычнымі абвінавачваннямі, заявіла кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына. Яна нагадала, што парушальнікі могуць пазбавіцца свайго статусу за паклёп ці абразы, нават у сацсетках і выступах, звярнуў увагу TUT.BY.

— Думаю, не за гарамі першыя інфармацыйныя спрэчкі, таму што некаторыя кандыдаты ўспрымаюць дадзеную кампанію як сур'ёзную палітычную барацьбу з сур'ёзнымі палітычнымі абвінавачваннямі. (…) Таму, я думаю, тут хутка ўсё забурліць, — сказала Лідзія Ярмошына ў інтэрв'ю Нацыянальнаму прэс-цэнтру.

Паводле яе слоў, могуць узнікнуць пытанні, ці не парушаюць кандыдаты правілы. Бо артыкулам 47 Выбарчага кодэкса прапісаны абмежаванні для перадвыбарчай агітацыі і прапаганды.

— Гэтыя абмежаванні не тычацца размяшчэння інфармацыі ў сацсетках? — удакладніла журналістка.

— Не, гэта тычыцца толькі інфармацыі ў СМІ. Але калі кандыдат будзе і ў сацсетках, і ў сваіх выступах дапускаць паклёп, абразы, распальваць сацыяльную варожасць, заклікаць да гвалтоўнага звяржэння канстытуцыйнага ладу, то гэта падставы для адмены яго рэгістрацыі ў якасці кандыдата ў дэпутаты.

TUT.BY

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930