Знайсці
23.10.2019 / 17:374РусŁacБел

Расія і Турцыя апублікавалі карту зон уплыву ў курдскай частцы Сірыі

Расійскае Міністэрства абароны паказала карту Сірыі, на якой пазначаны зоны, у якіх будуць працаваць сумесныя расійска-турэцкія патрулі.

Фота: Міністэрства абароны РФ

Там пазначаныя мяжа, за якую адыдуць курдскія атрады, а таксама 10-кіламетровая зона, якую сумесна будуць патруляваць расійскія і турэцкія вайскоўцы. На карце таксама паказана, дзе будуць размешчаны 15 пастоў сірыйскай пагранічнай службы. Штрыхоўкай пазначаныя раёны, дзе Сірыя вяла ваенную аперацыю з 9 па 17 кастрычніка.

Згодна з дасягнутымі пагадненням, Анкара спыніць ваенную аперацыю «Крыніца міру», якую пачала для барацьбы з курдамі, а курды адыдуць ад мяжы з Турцыяй і з раёна, дзе ішлі ваенныя дзеянні, такім чынам, каб утварылася 30-кіламетровая зона бяспекі.

Расійскія вайскоўцы сумесна з турэцкімі сіламі будуць сачыць за выкананнем пагаднення і патруляваць 10-кіламетровую зону на мяжы з Турцыяй па абодва бакі ад рэгіёна, дзе ішлі ваенныя дзеянні.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930