Знайсці
23.10.2019 / 17:221РусŁacБел

Dev.by: Перамовы завершаны, угоды не будзе. Пракапеня не купляе мінскае «Дынама»

Віктар Пракапеня і яго кампаніі не стануць уласнікамі «Дынама-Мінск». Паводле інфармацыі dev.by, перамовы аб куплі долі ў футбольным клубе завяршыліся. Угоды не будзе, сцвярджае крыніца.

Пра тое, што новымі ўладальнікамі «Дынама-Мінск» стануць некалькі беларускіх ІT-кампаній, у тым ліку кампанія Віктара Пракапеня, сёння паведаміў Tut.by са спасылкай на крыніцу ў ІТ-галіне.

Чуткі аб куплі Пракапенем мінскага «Дынама» ходзяць амаль год. У снежні 2018 года аб інтарэсе прадпрымальніка да футбольнага клуба паведамлялі Naviny.by. Паводле інфармацыі рэсурсу, прадпрымальнік даўно хацеў купіць які-небудзь футбольны клуб, бо вельмі захапляецца футболам. Імаверным кандыдатам на пасаду гаспадара мінскага «Дынама» Віктара Пракапеню называў і «Прессбол».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930