Знайсці
23.10.2019 / 15:131РусŁacБел

НАТА палічыла заўчаснай ацэнку дамоўленасцей Пуціна і Эрдагана

Генеральны сакратар НАТА Енс Столтенбег паведаміў, што спыненне агню ў Сірыі з'яўляецца асновай для палітычнага рашэння канфлікту, яго словы перадае Reuters.

«Мы ўбачылі, што можам рухацца да палітычнага рашэння. Першае патрабаванне — спыніць баявыя дзеянні», — сказаў ён на прэс-канферэнцыі.

Пасля перамір'я неабходна рухацца далей, выпрацоўваючы палітычнае рашэнне на аснове перамоў, заявіў генеральны сакратар. Пры гэтым ён указаў, што ацэньваць наступствы пагаднення Расіі і Турцыі, дасягнутыя ў Сочы, пакуль занадта рана.

Напярэдадні прэзідэнты Расіі і Турцыі Уладзімір Пуцін і Рэджэп Таіп Эрдаган дамовіліся пра крокі па выхадзе з крызісу на паўночным усходзе Сірыі. Згодна з дамоўленасцямі, турэцкая ваенная аперацыя «Крыніца міру» працягвацца не будзе, а пад кантролем Анкары застанецца занятая ў ходзе аперацыі тэрыторыя.

Акрамя таго, бакі ўзгаднілі выхад курдаў з тэрыторый на мяжы на працягу пяці дзён пачынаючы з 12:00 23 кастрычніка. Пуцін назваў дамоўленасці «лёсавызначальнымі».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930