Знайсці
23.10.2019 / 13:281РусŁacБел

Сіноптыкі: Істотна пахаладае ўжо ў пачатку наступнага тыдня. Чакайце мокры снег

Фота Сяргея Зініна

Сярэдзіна восені ў Беларусі выдалася самай цёплай за апошнія 75 гадоў, паведамілі БЕЛТА ў Гідрамеце.

Сярэдняя ў другой дэкадзе тэмпература склала +12,9, што на 6 градусаў вышэй за кліматычную норму. Такі тэмпературны рэжым характэрны для першай паловы верасня.

Да канца тыдня яшчэ захаваецца цёплае надвор'е, але ўжо ў пачатку наступнага істотна пахаладае, месцамі пройдуць дажджы і мокры снег.

У нядзелю месцамі дажджы. Днём ад +8, па поўдні — да +19.

У панядзелак, 28 кастрычніка, за атмасферным фронтам на тэрыторыю Беларусі пачне паступаць халоднае паветра са Скандынавіі. Днём - +5—12.

У аўторак пахаладанне ўзмоцніцца. Месцамі па краіне кароткачасовыя дажджы і мокры снег. Уначы будзе ад мінус 2 да плюс 5, удзень — ад нуля да +7.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930