Даслаць навіну
Знайсці
23.10.2019 / 13:42 22

Людзей упершыню ўнеслі ў спіс «дармаедаў» і яны ўбачылі астранамічныя жыроўкі. Але ўсё не так проста

Чытачы «Нашай Нівы» з Мінска даслалі ў Рэдакцыю некалькі дзіўных квітанцый аб квартплаце за верасень.

Сумы ўражваюць — 273 рублі ў аднаго чалавека, 220 рублёў у іншага. Кватэры — двухпакаёвыя.

У абодвух маёмасць зарэгістраваная на сваякоў, якія па беларускіх законах сталі лічыцца «дармаедамі». 

Мы праглядзелі жыроўкі, каб разабрацца, адкуль вылезлі такія шалёныя лічбы.

Аказалася, што справа ў «эканамічна абгрунтаваным тарыфе» на падагрэў вады, які складае 88,99 рублёў за Гкал замест былых 18,48 рублёў — розніца амаль у пяць разоў!

У разліковых цэнтрах кажуць, што толькі ў сталіцы ці не тысячы людзей атрымалі жыроўкі з новымі сумамі. 

Але, аказваецца, усё не так проста. 

Справа ў тым, што камісіі, якія вызначаюць «дармаедаў», уносяць у свае спісы людзей паступова, па меры «ідэнтыфікацыі», таму, можна думаць, што ў згаданых выпадках людзі ўразіліся новымі тарыфамі, таму што ўбачылі іх упершыню. 

А як патлумачылі «Нашай Ніве» у Міністэрстве працы, на гэта можа быць накладзена яшчэ адна сітуацыя. 

«Мы разабраліся прынамсі з адной сітуацыяй: у кватэры была зверка паказанняў прыбораў уліку вады. Вадаканал высветліў, што ў гэтай кватэры не даплачвалі за ваду — плацілі менш, чым рэальна спажывалі. З улікам зверкі вады і таго, што пражывае незаняты плацельшчык камунальных паслуг, быў зроблены пераразлік па павялічаным тарыфе», — сказалі у ведамстве. 

Колькі такіх кватэр у сталіцы, невядома. 

АЯ

0
шлёма / адказаць
23.10.2019 / 19:18
Скураныя крылы, я предложил здесь, что надо делать оппозиции, но ред. счел нужным мое предложение здесь не помещать.
1
tagasvietnik / адказаць
23.10.2019 / 21:36
Дмитрий222, Схадзі ў царкву ці касцёл - скажы так іх гаспадарам. Яны за твой кошт па дарогах ездзяць, а самі не плацяць падаткі, бо ў іх "ахвяраванні", а не аплата паслугі. 

Што да жыроўкі, то ўзнікае пытанне: з якіх грошай дзяржава пакрывае тарыфы, якія нібыта народ не даплочвае? Няўжо сам АГЛ свае грошы дае? Гэта пакрываецца з бюджэту, які фарміруецца з падаткаў насельніцтва. Такім чынам дзяржава, імкнучыся ўзяць "поўны тарыф" (разлікаў якога ты нідзе не дапросішся, бо лічбы тупа з галавы), насамрэч імкнецца навязаць двайное падаткаабкладанне.
1
Лістападаўскі Ґаспадар / адказаць
24.10.2019 / 08:28
Максим Дизайнер, я б паглядзеў як ты запяешь калі табе жыроўка на 500 рублёў прыйдзе
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30