Знайсці
23.10.2019 / 12:261РусŁacБел

У Гомелі два юнакі пратэсціравалі на падлетку электрашокер

17 верасня ў аператыўна-дзяжурную службу Цэнтральнага РАУС Гомеля звярнулася жанчына. Яна паведаміла, што невядомыя ўдарылі электрашокерам яе 14-гадовага сына, паведамляе міліцыя.

Міліцыянеры высветлілі, што напярэдадні яе сын разам з сябрам ішоў са школы №72. Па дарозе ім сустрэлася кампанія маладых людзей, якія забаўляліся, б'ючы адзін аднаго электрашокерам. Убачыўшы выпадковых мінакоў, яны наляцелі на падлеткаў і пачалі на іх выпрабоўваць шокер. Адзін падлетак пацярпеў ад удару токам, другі быў моцна напалоханы.

Супрацоўнікі міліцыі знайшлі хуліганаў. Імі аказаліся 17-гадовы і 15-гадовы хлопцы, якія раней траплялі ў поле зроку праваахоўнікаў. Старэйшы, дарэчы, судзімы за рабаванне.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930