Даслаць навіну
Знайсці
23.10.2019 / 09:29 7

У Польшчы плануюць стварыць танк новага пакалення

Польшча даўно праяўляе цікавасць да еўрапейскай праграмы стварэння сучаснага танка Main Ground Combat System (MGCS). Аднак цяпер будучыня гэтай праграмы пад пытаннем, і палякі павінны вырашыць праблему мадэрнізацыі танкавых войскаў, піша Tut.by

Павялічыць выяву

Фото: wikipedia.org

Праект Main Ground Combat System быў ініцыяваны Германіяй і Францыяй. Пасля заканчэння распрацоўкі машына новага пакалення павінна замяніць і «Леапард-2», і «Леклерк». З 2016 года Польшча вядзе перамовы аб удзеле ў гэтай праграме, адначасова разглядаючы магчымасць распрацоўкі свайго танка новага пакалення Wilk («Воўк»).

Аднак, па апошніх звестках, новы еўрапейскі танк будзе скончаны і пачне паступаць у войскі не раней чым праз 20 гадоў. Пакуль немцы і французы здавольваюцца мадэрнізацыяй наяўных машын.

Польшча, са свайго боку, знаходзіцца ў іншай сітуацыі, чым Францыя і Германія. У Варшавы нашмат больш танкаў, але яны больш старыя. 550 з 800 машын складаюць Т-72 і іх польская версія PT-91. Таму праграма Wilk атрымае прыярытэт перад удзелам у еўрапейскіх праектах.

У краіне ёсць магутная вытворчая база, уключаючы завод Bumar-Łabędy, здольны вырабляць і мадэрнізаваць АБТ, і іншыя прадпрыемствы. Ён ужо мае вопыт мадэрнізацыі і Т-72, ​​і нямецкіх Leopard2A4. Праграма па стварэнні новага танка можа загрузіць гэты і іншыя заводы, і яна ж стане апошнім шанцам для абароннай прамысловасці захаваць свае магутнасці і як вынік — здольнасць распрацоўваць танкі. Аднак калі своечасова не задумацца пра новую машыну зараз, напрацоўкі будуць незваротна згубленыя: дваццаць гадоў прамысловасць чакаць не зможа.

Альтэрнатывай праекту MGCS можа стаць набыццё тэхналогій вытворчасці іншага танка — такога як Leopard 2A7 або карэйскі K-2. Кампанія Hyundai Rotem сумесна з H. Cegielski-Poznań ужо прасоўвае на польскім рынку танк K-2PL, адаптаваны да спецыфічных патрабаванняў Польскіх узброеных сіл і з выкарыстаннем польскіх камплектуючых.

Іншы варыянт прапанаваў віцэ-прэзідэнт польскай зброевай кампаніі PGZ Себасцьян Хвалек. Ён мяркуе, што аптымальным варыянтам стала б вытворчасць танка на аснове ўжо наяўных машын, але з максімальнай доляй польскіх камплектуючых і напрацовак.

Вытворчасць уласнага танка важна па фінансавых меркаваннях: кошт праграмы Wilk ацэньваецца ў дзесяткі мільярдаў еўра, калі гаворка ідзе пра замежныя машыны. Адзін Leopard 2A7 каштуе 13-15 мільёнаў еўра, гэта значыць 550 танкаў, патрэбных для замены Т-72 і PT-91, будуць каштаваць ужо 7-8 мільярдаў еўра. Дорага будзе каштаваць і іх эксплуатацыя.

На сённяшні дзень праграмы Wilk і MGCS знаходзяцца на пачатковай стадыі, і шмат што можа змяніцца. Так, магчымы варыянт распрацоўкі новага танка сумесна з італьянцамі, якія хочуць сабе новую машыну на змену C-1 Ariete.

NN.by

5
Максим Дизайнер / адказаць
23.10.2019 / 14:05
Какие танки?Скоро все откажутся от нефти и бензина. По прогнозу змагаров - через 5-7 лет. Все пересядут на велосипеды, и на автомобили на солнечных батарейках. Будут и газовые, на рапсовом масле. Люди перестанут мочить коров, придумают мяско из травы. А все дачушки из ылитной расы гомофобов и расистов будут автоматом прыстраивацца в Эуропе уже после 11-го класса.
1
Нярускі / адказаць
23.10.2019 / 14:55
Максим Дизайнер, кто такие змагары? где ты это читал Или это твои глюки?
1
алесь менски / адказаць
23.10.2019 / 20:11
мне падабаецца
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30