Знайсці
23.10.2019 / 06:52РусŁacБел

Курдскія фарміраванні сышлі з поўначы Сірыі

Курдскія фарміравання пакінулі бяспечную зону ў Сірыі, паведаміў віцэ-прэзідэнт ЗША Майк Пенс падчас выступу на вечары Heritage Foundation, трансляцыя якога вялася ў Twitter-акаўнце палітыка, піша rbc.ru.

Пенс паведаміў, што ад камандуючага Дэмакратычнымі сіламі Сірыі раней быў атрыманы ліст, у якім ён паведаміў пра вывад усіх фарміраванняў з бяспечнай зоны пад кантролем турэцкага боку. Ён адзначыў, што цяпер ёсць магчымасць для пастаяннага, «трывалага прымірэння».

Раней аб завяршэнні вываду курдскіх баевікоў з «бяспечнай зоны» паведаміла Мінабароны Турцыі. У ведамстве заявілі пра завяршэнне ваеннай аперацыі, адзначыўшы, што цяпер няма неабходнасці ў наступнай.

Турцыя праводзіла ваенную аперацыю ў Сірыі супраць курдскіх паўстанцаў з 9 кастрычніка. Супраць яе дзеяньняў выказаліся ЗША і шэраг еўрапейскіх краін. 17 кастрычніка Вашынгтон і Анкара дамовіліся аб перамір'і: за 120 гадзін курды павінны былі пакінуць прылеглыя да Турцыі тэрыторыі на поўначы Сірыі, а Злучаныя Штаты наўзамен абавязаліся адмяніць санкцыі супраць Анкары за правядзенне ваеннай аперацыі.

22 кастрычніка прэзідэнт Расіі Уладзімірам Пуцін і яго турэцкі калега Рэджэп Таіп Эрдаган правялі перамовы, па выніках якіх быў прыняты мемарандум аб узаемаразуменні па сітуацыі ў Сірыі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930