Даслаць навіну
Знайсці
22.10.2019 / 21:41 3

Рэдкая сава заляцела ў офіс на поўначы Беларусі

Рэдкі від савы не толькі пабачылі, але і знялі на відэа: 21 кастрычніка сіпуха заляцела ў офіс у Верхнядзвінскім раёне, паведамляе АПБ.

Павялічыць выяву

Віктар Разумны, які назіраў птушку, расказаў, што яна заляцела ў кабінет праз акно, якое пакінулі на ноч адчыненым. Яна не дужа баялася чалавека.

«Раніцай я ўвайшоў у кабінет і заўважыў птушку. Спачатку яна крыху спужалася, узляцела, але потым паводзіла сябе спакойна. Я адчыніў дзверы на балкон, каб яе выпусціць, яна пасядзела крыху і потым зляцела. Я пачаў шукаць інфармацыю пра гэты від у інтэрнэце, і вельмі ўразіўся: гэта вельмі рэдкі ў Беларусі від, асабліва на поўначы».

Сапраўды, сіпуха — адзін з самых рэдкіх відаў соваў у Беларусі, што ў нас гняздуюцца. У XXI стагоддзі было вядома толькі два месцы гнездавання сіпухі, але сёлета фактаў гнездавання птушкі пацверджана не было, саму сіпуху таксама яшчэ не бачылі, толькі сляды яе жыццядзейнасці ў месцы адпачынку на поўдні Беларусі.

NN.by

0
Раман / адказаць
22.10.2019 / 21:49
Прыгожая петушка !!! Хай жыве i гадуецца !!!
0
Vox Populi / адказаць
23.10.2019 / 11:14
То ліст з Хогвартса прынесла, пашукайце!)
0
Мiця Выкручанскi / адказаць
23.10.2019 / 11:53
...безвиз он и для птиц безвиз !...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30