Знайсці
22.10.2019 / 17:1514РусŁacБел

Стала вядома, колькі ў Беларусі даляравых мільянераў

Ілюстрацыйнае фота Yauhen_D, Shutterstock.com.

Як сведчыць свежы даклад Global Wealth Report швейцарскага банка Credit Suisse, у Беларусі каля 7400 даляравых мільянераў.

Гэта больш, чым у Грузіі (2,9 тыс.) і Літве (6,9), але менш чым у Латвіі (9,2) і Украіне (35,0). Прыкладна столькі ж, колькі ў Беларусі, даляравых мільянераў у Эстоніі (7,2) пры насельніцтве ў сем разоў меншым.

Дыяграма тэлеграм-канала Эканоміка.

Па колькасці даляравых мільянераў у пераліку на тысячы жыхароў наша краіна займае апошняе месца ў рэгіёне. Даходы ў Беларусі размяркоўваюцца найбольш роўна між усімі слаямі насельніцтва.

На сярэдзіну 2019 года ў свеце налічвалася 46,8 мільёна чалавек, якія маюць больш за $ 1 млн. З іх у ЗША жывуць 18,614 млн.

Толькі за гэты год у ЗША з'явілася 675 тыс. мільянераў. Гэта перасягнула сукупны паказчык новых мільянераў наступных дзевяці краін рэйтынгу — Японіі, Кітая, Германіі, Нідэрландаў, Бразіліі, Індыі, Іспаніі, Канады і Швейцарыі.

Аднак па агульнай колькасці мільянераў Кітай Штаты апярэджвае.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930