Даслаць навіну
Знайсці
22.10.2019 / 15:35

У найбуйнейшага дзяржаўнага перавозчыка два гады выкрадалі інфармацыю. Справа дайшла да суда

Павялічыць выяву

Адзін на ўцёках, другі на лаве падсудных, трэці пад «асабістым паручальніцтвам». У Партызанскім судзе Менску пачалася гучная справа аб крадзяжы закрытых зьвестак з кампутарнай базы дадзеных «Белмытсэрвіса» — дзяржаўнай арганізацыі, якая дапамагае ў мытным афармленьні грузаў. Маўляў, скрадзенымі зьвесткамі карысталіся канкурэнты на рынку мытнага афармленьня, піша Радыё Свабода.

За што яшчэ судзяць?

Сяргей Суравіцкі (ён на лаве падсудных) і Канстанцін Мароз (прыходзіць у суд сам) — супрацоўнікі арганізацыі «Маналітпрамінвест». У справе фігуруюць таксама іншыя кампаніі з групы, у якую ўваходзіць гэтая фірма. Сяргей Суравіцкі працаваў у фірме адмыслоўцам па кампутарнай бясьпецы, а Канстанцін Мароз дагэтуль працуе намесьнікам дырэктара і адказвае за кампутарную бясьпеку.

Абодвум падсудным выстаўленае абвінавачаньне па 4 артыкулах Крымінальнага кодэксу. Гэта

  • несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі (арт. 349-2),
  • незаконнае завалоданьне кампутарнай інфармацыяй (арт. 352),
  • распрацоўка ці выкарыстоўваньне шкоднай віруснай праграмы (354-2) і
  • камэрцыйны шпіянаж (254-2).

Ім пагражае да 10 гадоў.

У справе фігуруюць зьвесткі і пра трэцяга фігуранта, Дзьмітрыя Дашука, арыштаванага ва Ўкраіне летась у кастрычніку на запыт беларускіх праваахаоўных органаў Справа Дашука вылучаная ў асобную вытворчасьць. Дашук у 2018 годзе зьбег з краіны, ён абвешчаны ў міжнародны вышук. Паводле сьледзтва, большасьць злачынных эпізодаў справы праходзіла зь ягоным удзелам.

Таксама ў справе фігуруе літоўская фірма «Бонаста», якая займаецца бізнэсам, зьвязаным з мытным афармленьнем грузаў на літоўскім баку мяжы. У гэтай літоўскай фірмы і беларускіх фірмаў, якія фігуруюць у якасьці зацікаўленых у «злачыннай» інфармацыі, ёсьць агульны сузаснавальнік. Нібыта ў іх інтарэсах і дзейнічалі абвінавачаныя.

Страты ацэньваюцца ў суму больш як 600 тысяч рублёў

Як пранікалі ў базу дадзеных «Белмытсэрвіса»?

Паводле сьледзтва, Сяргей Суравіцкі, які раней працаваў у «Белмытсэрвісе», скарыстаў свае веды пра сыстэму інфармацыйнай бясьпекі гэтай арганізацыі для пранікненьня ў яе базу дадзеных. Нібыта дзеля гэтага нават выкарыстоўваў адмысловы вірус.

Пракуратура лічыць, што з 2015 да 2017 году гэтак кралася інфармацыя прынамсі чатырох камэрцыйных фірмаў, якая знаходзілася ў базе дадзеных «Белмытсэрвіса».

Найперш цікавіла намэнклятура тавараў, зьвесткі пра мытныя плацяжы ды іншая інфармацыя, якая лічыцца камэрцыйнай тайнай. Паводле сьледзтва, Суравіцкі рабіў гэта сумесна з Канстанцінам Марозам, Дашуком і яшчэ адной неўстаноўленай асобай. Скрадзеныя зьвесткі выкарыстоўваліся «дзеля атрыманьня дадатковага прыбытку».

Як мяркуе абвінавачаньне, злачынная дзейнасьць Суравіцкага і Мароза нанесла фірмам, якія сталі ахвярамі крадзяжу іх закрытых дадзеных, страты ў 618 тысяч рублёў, аўтарытэт «Белмытсэрвіса» «быў падарваны».

Ці прызналі віну падсудныя?

Сяргей Суравіцкі не прызнаў віны ў камэрцыйным шпіянажы і таго, што карыстаўся ў злачынных мэтах шкодным вірусам. Але прызнаў сябе вінаватым па іншых двух артыкулах. Канстанцін Мароз таксама прызнае віну толькі часткова.

На пачатку працэсу адвакат Суравіцкага хадайнічаў аб зьмене яму меры стрыманьня. Кампутаршчыка трымаюць пад вартай ужо больш за паўтара года, хоць ён ніяк ня можа паўплываць на збор доказаў, даводзіў абаронца. Але суд пакінуў Сяргея Суравіцкага на час працэсу пад вартай.

Алег Груздзіловіч, Радыё Свабода

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30